Леў Мікалаевіч Міхіевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
Нарадзіўся [[15 чэрвеня]] [[1920]] года ў вёсцы Рэчкі (цяпер — [[Чэрвеньскі раён|Чэрвеньскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] ў сялянскай сям'і. Беларус. Адукацыя сярэдняя. Працаваў слесарам на суднаверфі ў [[Горад Мурманск|Мурманску]].
 
У [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]] з [[1940]] года. У баях [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] з ліпеня [[1941]] года. Член [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|ВКП(б)]] з [[1943]] года. Змагаўся з варожымі акупантамі на [[Паўночны фронт, Вялікая Айчынная вайна|Паўночным]], [[Карэльскі фронт|Карэльскім]], [[Волхаўскі фронт|Волхаўскім]], [[2-гі Беларускі фронт|2-м Беларускім]] франтах. Удзельнічаў у гераічнай абароне паўвострава Рыбачы.
 
Памочнік камандзіра сапёрнага ўзвода 731-га стралковага палка старшы сяржант Леў Міхіевіч з воінамі-сапёрамі ў баях на кестеньскім кірунку ў перыяд з чэрвеня [[1943]] года па люты [[1944]] года ствараў мінныя палі, якія надоўга затрымлівалі прасоўванне праціўніка, навучыў сапернай справе звыш ста байцоў.
Радок 38:
Пасля вайны Л. Н. Міхіевіч дэмабілізаваны. Працаваў партыйным арганізатарам Лядзенскай МТС [[Чэрвеньскі раён|Чэрвеньскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]].
 
У [[1947]] годзе малодшы лейтэнант запасу Л. Н. Міхіевіч зноў прызваны ў армію; у [[1957]] годзе ў званні лейтэнанта звольнены ў запас. Жыў у горадзе-героі [[Горад Санкт-Пецярбург|Ленінградзе]]. Памер [[29 красавіка]] [[1989]] года<ref name="wh"/>.
 
Узнагароджаны ордэнамі [[Ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны]] 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі<ref name="wh"/>.