Розніца паміж версіямі "Каманчы"

66 байтаў выдалена ,  3 гады таму
др
арфаграфія, перанесена: Упрыгожванне → упрыгажэнне з дапамогай AWB
др (арфаграфія, перанесена: Упрыгожванне → упрыгажэнне з дапамогай AWB)
 
 
== Паходжанне ==
Каманчы адносяцца да [[Юта-ацтэкскія мовы|юта-ацтэкскай]] моўнай групы народаў, якая сфарміравалася каля 4000 гадоў таму на памежжы сучасных [[ЗША]] і [[Мексіка|Мексікі]]. Першапачаткова яны ўяўлялі ўсходнюю частку [[шашоны|шашонаў]] і насялялі ўсход сучаснага [[штат Ваёмінг|штата Ваёмінг]]. Каля [[1700]] г. каманчы асвоілі [[конегадоўля|конегадоўлю]] і мігрыравалі на поўдзень. Далучэнне да каманчаў розных груп шашонаў адбывалася і ў больш позні час да [[1830]] г.<ref>[http://www.tolatsga.org/ComancheOne.html COMANCHE HISTORY Part One]</ref>
 
Назва '''каманчы''' паходзіць з мовы [[юты, індзейцы|ютаў]] (''kɨmantsi'') і значыць "ворагі"<ref>[http://www.eaglespiritspringwater.com/native Native History]</ref>. Самі каманчы завуць сябе ''Nömöne'' (літаральна "народ").
 
== Гісторыя ==
Каманчы ўпершыню ўзгадваюцца ў [[Іспанія|іспанскіх]] хроніках у [[1705]] г.<ref>[http://newmexicohistory.org/people/new-mexico-in-the-18th-century-1-1 Robert Torrez, New Mexico in the 18th Century]</ref> У [[1719]] г. яны зрабілі ваенны рэйд на іспанскую калонію ў [[Штат Нью-Мексіка|Нью-Мексіка]]<ref name="COMANCHE HISTORY Part Two">[http://www.dickshovel.com/ComancheTwo.html COMANCHE HISTORY Part Two]</ref>.
 
У першай палове [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. каманчы ў саюзе з [[юты, індзейцы|ютамі]] паспяхова ваявалі адначасова з іспанцамі, [[апачы]] і іншымі плямёнамі [[Вялікія раўніны|Вялікіх раўнін]]. У [[1724]] г. апачы панеслі паражэнне ў дзевяцідзённай бітве, пасля чаго кантралюемыя імі тэрыторыі стала памяньшаліся. У [[1743]] г., падчас пераследу апачы, каманчы трапілі ў [[Штат Тэхас|Тэхас]]<ref>[https://books.google.by/books?id=RFW8_SWARicC&pg=PA79&lpg=PA79&dq=comanche+1743&source=bl&ots=rokTWNkZoJ&sig=UkWYESW8ERJ-2rK_rKN8fuaoBls&hl=be&sa=X&ved=0ahUKEwjxqrnRmevSAhXpC5oKHd_1BcEQ6AEIQTAK#v=onepage&q&f=false Thomas W. Kavanagh, The Comanches: A History, 1706-1875]</ref>.
 
У [[1746]] г. іспанцы здолелі нанесці каманчам і ютам першае істотнае паражэнне<ref>[https://www.southernute-nsn.gov/history/chronology Chronology]</ref>. У [[1752]] г. юты заключылі мірнае пагадненне з Іспаніяй і фактычна выйшлі з саюзу з каманчамі. У [[1774]] г. і [[1779]] г. іспанскія ваенныя сілы зрабілі паспяховыя ваенныя рэйды супраць памежных груп каманчаў. У рэйдзе 1779 г. удзельнічалі апачы і юты. У [[1785]] г. тэхаскія каманчы былі вымушаны пагадзіцца на мірнае пагадненне з іспанцамі<ref>[https://nebula.wsimg.com/1a17e77c69c0df67e3b129bcbcf0af49?AccessKeyId=123DB9A7A1E77C0C9F16&disposition=0&alloworigin=1 Comanche Timeline]</ref>. Яно прапаноўвала выгоду ў выніку падтрымкі [[гандаль|гандлёвых]] зносін. Іспанскія каланісты абменьвалі [[рабства|рабоў]] і маёмасць, захопленыя каманчамі ў іншых плямён, на [[конь свойскі|канёў]], [[карова|кароў]], [[зброя|зброю]] і іншую еўрапейскую прадукцыю. У [[1747]] г. каманчы заключылі гандлёвае пагадненне з [[Францыя|французамі]]<ref>[https://tshaonline.org/handbook/online/articles/hcm16 MONTAGUE COUNTY]</ref>.
 
Да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. каманчы здолелі паставіць пад кантроль вялізарныя тэрыторыі Вялікіх раўнін, у тым ліку заходні Тэхас, усход Нью-Мексіка, паўднёвы ўсход [[Штат Каларада|Каларада]], паўднёвы захад [[Штат Канзас|Канзаса]], захад [[Штат Аклахома|Аклахомы]]. У некаторых выпадках мясцовыя плямёны былі здольны эфектыўна супраціўляцца заваяванню. Так, у Канзасе яны былі спынены [[осэйдж]], у [[Штат Арызона|Арызоне]] — апачы. У многіх выпадках каманчы аддавалі перавагу часовым або шматгадовым саюзам. Напрыклад, у XVIII ст. яны супрацоўнічалі з [[паўні]]. Каля [[1805]] г. заключылі мір з каёва і іх саюзнікамі [[раўнінныя апачы|раўніннымі апачы]]. Пасля доўгага супрацьстаяння з [[шаены|шаенамі]] і [[арапаха]] ў [[1840]] г. заключылі з імі мірную дамову. Саюзніцкія адносіны ўключалі не толькі гандаль і супольныя ваенныя дзеянні, але і сумеснае выкарыстанне качавых тэрыторый. Саслабленне саюзніка давала нагоду для ваенных рэйдаў супраць яго. Так у першай трэці XIX ст. каманчы першымі сталі рабіць напады на паўні. Пасля абвяшчэння незалежнасці [[Мексіка|Мексікі]] ў [[1821]] г. каманчы заключылі з новымі ўладамі былых іспанскіх калоній шэраг новых пагадненняў<ref>[http://www.dickshovel.com/ComancheTwo.html name="COMANCHE HISTORY Part Two]<"/ref>. Абяцанні шчодрых падарункаў з боку мексіканцаў не заўсёды выконваліся, таму рабаўніцкія рэйды супраць паўночных мексіканскіх штатаў ператварыліся ў правіла.
 
Пасля абвяшчэння незалежнасці [[Рэспубліка Тэхас|Тэхаса]] ў [[1835]] г. улады [[Штат Санора|Саноры]] стымулявалі напады індзейцаў на тэхаскія паселішчы. У [[1838]] г. было заключана мірнае пагадненне паміж Тэхасам і каманчамі. Але ў сакавіку [[1840]] г. падчас сустрэчы пад белым сцягам з каманчамі ў [[Горад Сан-Антоніа|Сан-Антоніа]] для выкупу раней захопленых палонных адбыўся ўзброены інцыдэнт<ref name="The Comanche War">[https://www.tsl.texas.gov/exhibits/indian/war/page2.html The Comanche War]</ref>, падчас якога загінула 33 каманчы і 6 тэхасцаў. У адказ, у жніўні каля 1000 воінаў-каманчаў атакавалі паселішчы белых і амаль без супраціўлення дасягнулі [[Мексіканскі заліў|Мексіканскага заліва]]. Калі яны вярталіся з трафеямі, у тым ліку канямі і муламі, [[12 жніўня]] 200 тэхаскіх добраахвотнікаў і індзейцаў з племені [[танкава]] арганізавалі засаду. Каманчы панеслі страты і былі вымушаны адступіць, аднак захавалі значную частку трафеяў. У [[1845]] г. тэхасцы і каманчы зноў падпісалі мір. Ён не быў працяглым. Тэхас увайшоў у склад [[ЗША]], якія заключылі пагадненні з [[осэйдж]], [[чэрокі]] і іншымі плямёнамі, якіх каманчы лічылі ворагамі. У выніку каманчы адмовіліся ад міру і працягвалі напады на тэхаскія паселішчы.
 
У сярэдзіне - другой палове XIX ст. адбылося саслабленне каманчаў. Яно было выклікана не ваеннымі згубамі, а эпідэміямі. У [[1848]] г. і [[1862]] г. яны пацярпелі ад [[Натуральная воспа|воспы]], у [[1849]] г. — ад [[Халера|халеры]]. Да [[1870]] г. колькасць каманчаў скарацілася да 8000 чалавек і працягвала скарачацца далей. Скарачэнне статкаў дзікіх бізонаў вымушала раўнінных індзейцаў працягваць напады для свайго забеспячэння. У адказ на рэйды каманчаў амерыканцы выкарыстоўвалі ваенныя конныя атрады. Доўгі час іх эфектыўнасць была нізкай. Пасля нападаў каманчаў на паўночным захадзе ў [[1860]] г. ахвярай арганізаванай у адказ карнай экспедыцыі сталі каёва і шаены.
 
У пачатку [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны]] прадстаўнікі [[Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі|Канфедэрацыі]] заключылі мірнае пагадненне з каманчамі. Нягледзячы на гэта, ваенныя сутычкі працягваліся, і ў [[1863]] г. каманчы, каёва, шаены, арапаха і раўнінныя апачы склалі ваенны саюз, накіраваны супраць белых пасяленцаў. У лістападзе [[1864]] г. у паўночным Тэхасе яны атакавалі буйны ваенны атрад на чале [[Кіт Карсан|Кіта Карсана]]<ref>[https://www.tsl.texas.gov/exhibits/indian/showdown/page2.html The Battle of Adobe Walls]</ref>.
 
[[Выява:Quanah Parker on horseback.jpg|thumb|Квана Паркер у аблачэнні правадыра на кані. Канец XIX ст.]]
У [[1865]] г. і [[1867]] г. прадстаўнікі ЗША заключалі дагаворы з асобнымі групамі каманчаў, якія прадугледжвалі грашовыя выплаты і пастаўкі тавараў з боку ЗША. Дагавор 1867 г. уключаў пункт аб тэрытарыяльных саступках з боку каманчаў. Ён не быў цалкам выкананы ні водным бокам. У [[1869]] - [[1875]] гг. армія і добраахвотнікі ЗША разгарнулі шырокія ваенныя дзеянні супраць каманчаў. Іх вынікам стала перасяленне атрадаў каманчаў на вылучаныя землі.
 
Апошнім буйным лідарам каманчаў стаў [[Квана Паркер]], сын правадыра і захопленай у палон тэхаскай дзяўчыны. Ён садзейнічаў фарміраванню новага аўтаномнага ўрада [[нацыя|нацыі]] каманчаў і распаўсюджанню [[пеётызм]]у. З сярэдзіны [[20 стагоддзе|XX]] ст. назіраліся змены ў эканамічным жыцці былых качэўнікаў. Многія з іх мігрыравалі ў [[горад|гарады]] і сталі працаваць у [[прамысловасць|прамысловасці]] і сферы абслугоўвання.
 
У нашы дні галоўны адміністрацыйны цэнтр нацыі каманчаў знаходзіцца ў [[:en:Lawton, Oklahoma|горадзе Лоўтан, штат Аклахома]]. Адміністрацыя валодае 4 буйнымі [[казіно]]. [[8 жніўня]] [[2002]] г. пачаў працаваць [[:en:Comanche Nation College|Нацыянальны каледж каманчы]].
 
== Культура ==
З самога пачатку свайго існавання каманчы ўзгадваюцца як [[конь свойскі|конныя]] [[паляванне|паляўнічыя]]. Такім чынам іх адасабленне ад іншых [[шашоны|шашонаў]] і міграцыя на паўднёвыя [[Вялікія раўніны|раўніны]] была выклікана паспяховым асваеннем [[конегадоўля|конегадоўлі]]. Каманчы лавілі дзікіх [[мустанг]]аў, а таксама захоплівалі коняў у прадстаўнікоў суседніх народаў. Першыя напады каманчаў на [[Мексіка|мексіканскіямексіка]]нскія паселішчы былі выкліканы менавіта імкненнем захопу свойскіх коняў. Конь адыгрываў прыкметную ролю ў гаспадарчым жыцці і паўседзённай [[культура|культуры]]. Існавала шмат спосабаў лову коняў. Кожны воін меў асабісты статак, аднак адасабляў найбольш любімых скакуноў. Яны пасвіліся каля жытла, атрымоўвалі асобныя імёны, забойства любімага каня прыраўноўвалася да забойства чальца [[сям'я|сям'і]]<ref>[http://sweetheartsofthewest.blogspot.com.by/2013/05/the-comanche-legendary-master-horsemen.html THE COMANCHE - LEGENDARY MASTER HORSEMEN OF THE AMERICAN WEST]</ref>. Каб канчаткова абяззброіць каманчаў, у [[1874]] - [[1875]] гг. [[ЗША|амерыканскія]] ваенныя наўмысна вынішчалі іх коняў<ref>[http://ngm.nationalgeographic.com/2014/03/horse-tribes/quammen-text Native American Horses]</ref>.
 
Асноўнай жывёлай для палявання з'яўляўся [[амерыканскі бізон]]. Актыўнае паляванне на бізонаў пачалося толькі ў [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. Канцэнтрацыя конных паляўнічых на раўнінах прыводзіла да хуткага скарачэння пагалоўя і ў выніку — да знішчэння гэтых жывёл. Каманчы прымалі ўдзел у хуткім скарачэнні дзікіх статкаў. У [[1818]] г. тэхасец Давід Бюрнэ заўважыў, што пасля з'яўлення каманчаў у тых мясцінах праз некалькі гадоў знікла большасць пагалоўя<ref>[http://digitalcommons.unl.edu/cgi/viewcontent.cgi?article=3227&context=greatplainsquarterly Pekka Hamalainen, The First Phase Of Destruction Killing The Southern Plains Buffalo, 1790-1840]</ref>. Заняпад палявання на бізонаў да 1870-х гг. таксама садзейнічаў заняпаду традыцыйнай культуры каманчаў.
 
Многія даследчыкі [[гісторыя|гісторыі]] каманчаў заўважалі беднасць іх матэрыяльнай культуры ў параўнанні з суседнімі плямёнамі, аднак прызнавалі іх ваенныя поспехі. Амерыканскі пісьменнік [[:en:S. C. Gwynne|С. К. Гуін]] тлумачыць гэта спартанскім ладам жыцця, накіраваным на вайну<ref>[http://www.npr.org/2011/05/20/136438816/the-rise-and-fall-of-the-comanche-empire The Rise And Fall Of The Comanche 'Empire']</ref>. Напады на іншыя народы, захоп і перапродаж іх маёмасці складалі частку эканамічнай стратэгіі. Каманчы праславіліся жорсткімі адносінамі ў дачыненні да палонных. Іх забівалі, нявечылі, прадавалі ў [[рабства]]. У сакавіку [[1840]] г. спроба каманчаў заключыць мір з [[Рэспубліка Тэхас|Тэхасам]] скончылася абвастрэннем канфлікту, калі тэхасцы ўбачылі прывезеную каманчамі ў [[Горад Сан-Антоніа|Сан-Антоніа]] знявечанную 16-гадовую дзяўчыну Матыльду Локхард<ref>[https://www.tsl.texas.gov/exhibits/indian/war/page2.html name="The Comanche War]<"/ref>. У некаторых выпадках палонныя доўгі час заставаліся сярод каманчаў у якасці заложнікаў. Іх выдавалі за выкуп ці як жэст добрай волі падчас заключэння міру. Вядомы выпадак тэхаскай дзяўчыны Сінтыі Эн Паркер, што стала жонкай аднаго з правадыроў і маці [[Квана Паркер|Кваны Паркера]]
 
Каманчы не мелі адзінага кіравання. Асноўнай сацыяльнай адзінкай з'яўляліся рэгіянальныя групы, што займалі пэўную паляўнічую тэрыторыю і сумесна вялі ваенныя дзеянні. Звычайна вылучаюць наступныя групы:
Image:Catlin -- Comanche warrior and tipi.jpg|Воін каманчы каля тыпі. Малюнак 1835 г.
Image:Comanche boots, c. 1890 - Bata Shoe Museum - DSC00501.JPG|Традыцыйны абутак
Image:Feather headdress Comanche EthnM.jpg|УпрыгожваннеУпрыгажэнне правадыра
Image:Flag of the Comanche Nation.svg|Сцяг нацыі каманчаў
</gallery>
* [http://www.encyclopedia.com/history/united-states-and-canada/north-american-indigenous-peoples/comanche Comanche facts, information, pictures]
* [http://www.legendsofamerica.com/na-commanche.html The Comanche Indians - Horsemen of the Plains - Legends of America]
* [https://www.warpaths2peacepipes.com/indian-tribes/comanche-tribe.htm Comanche Tribe: Facts, Clothes, Food and History]
 
[[Катэгорыя:Народы ЗША]]
292 263

праўкі