Зямная кара: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
Зямная кара ўтворана галоўным чынам [[магматычныя пароды|магматычнымі горнымі пародамі]]. Маюцца таксама [[асадкавыя горныя пароды|асадкавыя]] і [[метамарфічныя горныя пароды]]. Адрозніваюць мацерыковую і акіянічную зямную кару, а таксама пераходныя яе тыпы: субмацерыковую і субакіянічную.
 
Верхняя частка зяной кары, якая разглядаецца як шматкампанентная дынамічная сістэма, называецца '''геалагічным асяроддзем'''. Геалагічнае асяроддзе знаходзіцца пад уздзеяннем інжынернай дзейнасці чалавека і, у сваю чаргу, у пэўнай ступені вызначае гэту дзейнасць.
 
Дасягальная для вывучэння верхняя частка кары ў агаленнях і свідравінамі да глыбіні 10-15 км. Больш глыбокія зоны даследуюцца геафізічнымі метадамі. Мацерыковая кара складаецца з асадкавага (скорасць пашырэння падоўжных сейсмічных хваль Vр да 4,5 км/с), «гранітнага» (Vр 5,1—6,4 км/с) і «базальтавага» (Vр 6,1—7,4 км/с) слаёў. «Гранітны» і «базальтавы» слаі ўмоўныя і гістарычна звязаныя з вылучэннем паверхні Конрада (Vр 6,2 км/с), якая раздзяляе іх.