Неўры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства Tutejšy žychar (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Frantishak
Радок 8:
Старажытнарымскія аўтары 1—5 ст. ([[Пампоній Мела]], [[Гай Пліній Секунд]], [[Марцін Капела]]) звязвалі тэрыторыю герадотавых неўраў з рэкамі Гіпаніс ([[Паўднёвы Буг]]), Тырас ([[Днестр]]) і Барысфен ([[Дняпро]]).
 
У Новы час шведскі гісторык Олаф фон Далін (XVIII ст.) вызначыў неўраў як «мешаньсумесь рас» і лакалізаваў іх месца знаходжання ў Скандынавіі. У XIX ст. [[Славакія|славацкі]] гісторык [[Павел Іозеф Шафарык|П. Ё. Шафарык]] размяшчаў неўраў у басейне [[Рака Нараў|Нарава]] (сучасная Усходняя Польшча) і лічыў іх славянамі. Беларускі этнограф і краязнавец [[П. М. Шпілеўскі]] меркаваў, што неўры насялялі тэрыторыю Беларусі, бо тут найбольш былі пашыраныя ўяўленні пра [[ваўкалак|ваўкалакаў-пярэваратняў]]. Савецкі археолаг [[В. М. Мельнікоўская]] (1950-1960-я) лічыла неўраў насельніцтвам [[мілаградская культура|мілаградскай археалагічнай культуры]], якое ў 8—3 ст. да н.э. займала паўднёвы ўсход Беларусі. Яна меркавала, што плямёны мілаградскай археалагічнай культуры прыйшлі на тэрыторыю Беларусі з заходняй часткі Валыні. Гэтую думку падтрымаў акадэмік [[Б. А. Рыбакоў]] на падставе таго, што будзіны<!--носьбіты юхнаўскай археалагічнай культуры-->, да якіх перасяліліся неўры, жылі на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці, побач з Гомельшчынай.
 
Беларускі археолаг [[Сяргей Рассадзін|С. Я. Рассадзін]] лакалізаваў неўраў у басейне Гарыні (заходняя частка мілаградскага арэала), на яго думку, адтуль неўры рушылі да Паўднёвага Буга — да скіфаў, а ўзгаданне будзінаў — памылка перапісчыка. З ім згодны даследчык скіфскай культуры [[А. І. Цераножкін]]. Змеі Герадота, на думку Рассадзіна, азначаюць змены клімату — паніжэнне сярэдніх тэмператур і ўзрастанне вільготнасці (шмат дажджоў, паводкі, забалочванне нізінаў), якія адбыліся ў сярэдзіне 6 ст. да н.э. і прымусілі неўраў перасяліцца на сушэйшыя месцы. Паводле Рассадзіна, і на падставе таго, што да неўраў па дапамогу звярталіся скіфы, неўры былі даволі шматлікімі, і даволі моцнымі; не былі дзікунамі, а мелі палітычную арганізацыю — «норавы скіфскія»<ref>У тагачаснай Скіфіі ўжо склалася рабаўладальніцкая дзяржава.</ref> Частка беларускіх этнолагаў мяркуе, што доказам месцазнаходжання неўраў на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца пашыранае існаванне [[гідронім]]аў з коранем «нар». Таксама варта ўпамянуць сведчанні Герадота, што неўры кожны год на некалькі дзён быццам ператвараліся ў ваўкоў, а таксама тое, што яны змянілі сваё месца жыхарства з-за змей, якіх шмат там развялося. Навукоўцы, як у доказ гэтаму, сталі прыводзіць беларускія легенды аб ваўках-пярэваратнях і змеях, а таксама "[[Слова пра паход Ігараў]]", дзе згадваецца князь Усяслаў Полацкі, які быццам мог ператварацца ў ваўка<ref>[http://www.belhistory.com/neury.html Невры] {{ref-ru}}</ref>.