Вайсковыя сябры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - {{ізаляваны артыкул}}
арфаграфія
Радок 5:
У першую («вышэйшую») кіраўнічы цэнтр (камітэт) — уваходзілі падпаручнік Гофман (адзін з заснавальнікаў і старшыня), Рукевіч, капітан К. Г. Ігельстром, паручык А. І. Вегелін, разжалаваны са службоўцаў 12-го класа ў радавыя А. Угрычыч-Требінскі, падпаручык Пятроўскі. У другую ступень — так званае «таварыства згоды» — уваходзілі Угрычыч-Требінскі (кіраўнік), канцылярыст Беластоцкага суда Л. Вронскі, службовец Беластоцкага дваранскага збору А. Грыневіцкі, настаўнік гімназіі Ф. Ардынскі, шляхціч Я. Высоцкі. У трэцюю ступень — былое ревалюцыйнае таварыства навучэнцаў Беластоцкай гімназіі «[[Зарыне]]» (створана ў [[1820]]) — уваходзілі Вронскі (кіраўнік), вучні Беластокскай гімназіі Ф. Барковскі, К. Ардынскі, А. Яневіч.
 
Паводле статутустатута сябры таварыства павінны былі рабіць унёскі («складкі»), выконваць строгую канспірацыю, выконваць патрабаванні маральных «Меркаванняў»: адвучацца ад шкодных звычак, не марнаваць час на бескарысныя заняткі, добра працаваць (вучыцца). Усе ступені мелі бібліятэкі.
 
Таварыства знаходзілася яшчэ на стадыі фармаванняфарміравання, калі для выступу было вырашана выкарыстоўваць міжцарства пасля раптоўнай смерці [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандра I]]. Магчыма, штуршком да выступу паслужылі падзеі ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]] [[26 снежня]]. [[31 снежня]] 1825 — [[3 студзеня]] 1826 камітэт правёў нараду па падрыхтоўцы паўстання. Сябры таварыства пачалі агітаваць салдатаў і афіцэраў палкоў, раскватараваных пад Гродна не даваць прызначаную на [[5 студзеня]] прысягу [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалаю I]]. За спробу сарваць гэту прысягу шматлікія сябры таварыства былі арыштаваны.
 
Следчая камісія ў [[Беласток]]у дапытала і сясцёр Рукевіча — Карнелію і Ксаверыю. Яны не толькі ведалі пра існаванне тайнага таварыства, але і прымалі ўдзел у некаторых яго пасяджэнняхпаседжаннях. Сёстры Рукевіч зрабілі вялікую паслугу арганізацыі. Калі Ігельстрома арыштавалі, яго слуга Павел Паршнёў прывёз Ксаверыі зялёны куфэрак з паперамі. Тое, што гэтыя дакументы не трапілі ў рукі следства, дапамагло «ваенным удзельнікам» прадставіць сябе ўдзельнікамі асветніцкай арганізацыі. I таму прысуды Беластоцкага ваеннага суда былі больш мяккімі ў параўнанні з прысудамі Пецярбургскага следчага камітэта. Па царскай канфірмацыі «сясцёр шляхціца Рукевіча Ксаверыю і Карнелію замест вызначанай ім Яго Высокасцю карай трымаць іу кляштары: Ксаверыю адзін год, а Карнелію — шэсць месяцаў». Яны сядзелі ў [[Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак, Гродна|гродзенскім брыгіцкім кляштары]].
 
Да катаржных прац у [[Сібір]]ы на 10 гадоў былі прысуджаны Рукевіч, Вегелін, Ігельстром, на 5 гадоў — Грыневіцкі, Вронскі, Высоцкі, браты Ардынскія. У арыштанцкіх ротах [[Бабруйская крэпасць|Бабруйскай крэпасці]] адбывалі пакаранне Гофман, Пятроўскі, Угліч-Требінскі, Барковскі, Яневіч і інш.