Сяргей Аляксандравіч Балашэнка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Anreot (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Anreot (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
Скончыў у 1989 годзе юрыдычны факультэт, пасля чаго адразу працаўладкаваўся на пасаду выкладчыка кафедры дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва. Пачынаючы з 1991 года з’яўляецца загадчыкам кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта БДУ.
З 1999 па 2002 займаў пасаду дэкана факультэта кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.
З’яўляецца членам Прававога кансультатыўнага саветы пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Навукова-кансультатыўнага савета пры Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У якасці эксперта ПРААН, Сусветнага банка, UNIDO і іншых удзельнічаў у шэрагу міжнародных праграм.
Прымаў удзел у рэалізацыі праграмы па ўмацаванні інстытуцыйнага развіцця ў 2003 годзе.
Удзельнічаў у Праграме ПРААН/ГЭФ экалагічнага аздараўлення Дняпра ў 2002-2005 гадах.
Быў экспертам Праграмы развіцця ААН “Будаванне патэнцыялу ў вобласці Стратэгічнай экалагічнай адзнакі ў вобласці рэалізацыі прыродаахоўных канвенцый Рэспублікі Беларусь” у 2009-2010 гадах.
Сяргей Аляксандравіч галоўны рэдактар часопіса “Права.by” і выдання чацвёртага тома “Беларускай юрыдычнай энцыклапедыі”.
== Навуковая дзейнасць ==
З’яўляецца аўтарам шэрагу патэнтаў і карысных мадэляў, напрыклад “Аттрактант для кровососущих насекомых и способ борьбы с кровососущими насекомыми” ці “Установка для преобразования энергии движущейся текучей среды в полезную энергию”.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Дзяржаўнае кіраванне ў галіне аховы і выкарыстання лясоў” у 1993, а ў 2001 – доктарскую дысертацыю на тэму “Дзяржаўнае кіраванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”. Акрамя таго распрацаваў тэорыю прававога мадэлявання ў праватворчай дзейнасці.
З’яўляецца аўтарам звыш 100 навуковых прац у экалагічным напрамку і прававога мадэлявання. Акрамя таго падрыхтаваў двух дактароў юрыдычных навук і чатырох кандыдатаў.
== Узнагароды і падзякі ==
Быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, Ганаровая граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, узнагародамі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый.
 
== Спасылкі ==
 
[[Катэгорыя:Юрысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ]]