Сігірыя: Розніца паміж версіямі

14 байтаў выдалена ,  6 гадоў таму
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Acer (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: Wikivoyage
Радок 21:
 
== Гісторыя ==
Існуюць дзве асноўныя версіі заснавання і прызначэння Сігірыі. Першая была адлюстравана ў летапісу «[[Махавамса]]». Згодна ёй, Сігірыя — гэта рэзідэнцыя і [[горад]] [[сінгалы|сінгальскага]] [[манарх]]а Каш'япы I ([[473]]—[[495]] гг.), які прыйшоў да ўлады дзякуючы забойству бацькі і быў вымушаны пакінуць [[Горад Анурадхапура|Анурадхапуру]] на карысць умацаванай Сігірыі, бо існавала пагроза помсты. Пасля яго смерці [[сталіца]] зноў была перанесена ў Анурадхапуру, а Сігірыя перададзена [[будызм|будысцкім]] манахам. Гэтая версія з'яўлялася дамінуючай да пач. [[XXI стагоддзе|XXI ст.]] і шырока прадстаўлена ў навуковай літаратуры<ref>Гл.: Bandaranayake S. Sigiriya: City, Palace, and Royal Gardens. — Colombo, 1999</ref>. Аднак зараз яна аспрэчваецца. Існуюць доказы таго, што Сігірыя стваралася з самага пачатку як будысцкі [[кляштар]], прычым прыхільнікамі [[махаяна|махаяны]], а не распаўсюджанай на Шры-Ланцы ў нашы дні [[хінаяна|хінаяны]]. Прычым, знойдзеныЗнойдзены сведчанні таго, што паселішча і кляштар ў Сігірыі існавалі значна раней за V—VI стст, калі на яе тэрыторыі ішлі інтэнсіўныя будаўнічыя работы<ref>[http://www.island.lk/2009/10/03/satmag1.html Bandu de Silva, Raja de Silva's new book: ‘Sigiriya Paintings’ and connected matters]</ref>.
 
Даследаванні помніка вучонымі пачаліся ў [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]