Адам Ежы Чартарыйскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 30:
Атрымаў выдатную адукацыю (сярод яго настаўнікаў былі паэты [[Ф. Карпінскі]], [[Ф. Князьнін]]). Падарожнічаў па Чэхіі, Германіі, Францыі, Англіі, Шатландыі.
 
Удэельнічаў у абарончай вайне супраць Расіі (1792), потым эмігрыраваў. Каб захаваць маёнткі ад канфіскацыі расійскімі ўладамі, Чартарыйскія былі вымушаны паслаць у Пецярбург Адама Юрыя і яго брата [[Канстанцін Адам Чартарыйскі|Канстанціна Адама]] як заложнікаў. Быў запісаны ў конна-гвардзейскі полк, у 1796 стаў камер-юнкерам і ад'ютантам вялікага князя Аляксандра Паўлавіча (будучы імператар [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандр I]]), э якім пасябраваў. У 1799 прызначаны пасланнікам у Сардзінію. Пасля ўступлення на трон Аляксандра I (1801) выкліканы ў Пецярбург і стаў адным з бліжэйшых дарадцаў імператара. 3 1802 таварыш міністра, у 1804—06 міністр замежных спраў. Як куратар Віленскай навучальнай акругі (1803—24) заахвочваў стварэнне сеткі польскамоўных школ  — асяродка выхавання моладзі ў польскім патрыятычным духу.
[[Файл:Adam Jerzy Czartoryski by J.Oleszkiewicz 02.jpg|250px|міні|[[Язэп Аляшкевіч]]. «[[Партрэт Адама Ежы Чартарыйскага, Язэп Аляшкевіч|Партрэт Адама Ежы Чартарыйскага]]»]]
 
Ідэйны натхняльнік 3-й антыфранцузскай кааліцыі, распрацаваў яе палітычную канцэпцыю. Дзякуючы яму Расія заключыла саюз з Аўстрыяй і абвясціла вайну [[Напалеон I Банапарт|Напалеону I]] (1805). Склаў план пасляваеннай перабудовы Еўропы, які прадугледжваў аднаўленне Рэчы Паспалітай у палітыка-дынастычнай уніі з Расійскай Імперыяй. На аўдыенцыі 5(17).4.1810 выклаў план адраджэння Вялікага Княства Літоўскага. Выступаў супраць неадкладнай рэалізацыі плана Агінскага (1811), адмоўна ставіўся да «літоўскіх» планаў цара.
 
У час вайны 1812 выехаў у [[Карлсбад]], потым у [[горад Вена|Вену]]. У лістах да Аляксандра I прапаноўваў аднавіць Польскае каралеўства і ВКЛ у іх старажытных межах, з мадыфікаванай [[Канстытуцыя 3 мая|Канстытуцыяй 3 мая]] (1791), Статутам ВКЛ, 100-тысячным войскам. Пасля разгрому Напалеона і заняцця расійскім войскам [[Варшаўскае княства|Варшаўскага княства]] ўдзельнічаў у арганізацыі там новай адміністрацыі. Дарадца імператара Аляксандра I па польскім пытанні на [[Венскі кангрэс|Венскім кангрэсе]], рэдактар Канстытуцыі Каралеўства Польскага. Атрымаў пасаду сенатара-ваяводы і члена Адміністрацыйнай рады ў Варшаве.
 
Карыстаючыся блізкасцю да імператара, у 1823 паспрабаваў умяшацца ў справу зняволеных [[філаматы|філаматаў]]. Не дамогшыся вынікаў, падаў у адстаўку з пасады куратара Віленскай навучальнай акругі. Пасля смерці Аляксандра I (1825) адзін з лідараў легальнай кансерватыўнай апазіцыі супраць антыпольскай палітыкі [[Мікалай I|Мікалая I]].
 
Падчас [[Паўстанне 1830-1831|Паўстання 1830—1831 гадоў]] узначаліў Нацыянальны ўрад узначальваў Сенат і кансерватыўны Нацыянальны ўрад у Варшаве, перашкаджаў правядзенню сацыяльных і палітычных пераўтварэнняў. Пасля серыі ваенных няўдач лічыў немэтазгодным працягваць баявыя дзеянні супраць Расіі, а раіў дамагацца захавання ў Каралеўстве Польскім канстытуцыйных свабод пад скіпетрам Габсбургаў, Гогенцолернаў і нават Раманавых шляхам дыпламатычных дэмаршаў да заходнееўрапейскіх краін.
 
З 1831 ў эміграцыі. Спачатку эмігрыраваў у Англію, пасля ў Францыю. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены княжацкага тытула і дваранскай годнасці ў Расійскай Імперыі. Яго парыжская рэзідэнцыя («Атэль Ламбер»), стала цэнтрам канспіратыўнай дзейнасці кансерватыўна-манархічнай плыні польскай палітычнай эміграцыі. Развіваў праграму аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай пры падтрымцы заходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак быў праціўнікам самастойнага польскага нацыянальна-вызваленчага руху і рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Развіваў ідэі славянскага федэралізму (без Расіі). Наладзіў сувязі з каўказскімі горцамі, румынамі, сербамі, Турцьый, выступаў за дзяржаўную незалежнасць балканскіх народаў ад Турцыі, Аўстрыі і Расіі. Падтрымліваў рэвалюцыйныя рухі 1848—49 у еўрапейскіх дзяржавах. Мецэнат літаратуры і навукі, у эміграцыі арганізаваў літаратурнае, навуковае, педагагічнае, дабрачыннае таварыствы. Аўтар палітычных і публіцыстычных твораў, успамінаў, навуковых даследаванняў, вершаў.