Канстытуцыя БССР: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Anreot (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''Канстыту{{subst:націск}}цыя Белару{{subst:націск}}скай Саве{{subst:націск}}цкай Сацыялісты{{subst:нац...'
 
Anreot (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Канстыту́цыя Белару́скай Саве́цкай Сацыялісты́чнай Рэспу́блікі''' - гэта Асноўны закон [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі|ССРБ]] і [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]], які дзейнічаў з [[1919]] па [[1994]] год. За ўвесь час існавання БССР былі прыняты чатыры [[Канстытуцыя|Канстытуцыі]] [[1919]], [[1927]], [[1937]] і [[1978]] гадоў.
 
== Канстытуцыя 1919 года ==
Канстытуцыя была прынята І з'ездзе Саветаў БССР [[3 лютага]] [[1919]] года. Яна складаецца з 32 артыкулаў.
 
Першыя 3 артыкулы ўяўляюць з сябе Дэкларацыю праў працоўнага і эксплуатуемага народа Беларусі, якая замацоўвала сабой што ўся ўлада канцынтруецца ў руках Саветаў працоўны, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Яна адмянала прыватную ўласнасць на зямлю і весь зямельны фонд.
 
Першы раздзел Канстытуцыі замацоўваў агульныя палажэнні, якія давалі дадатковыя правы і абавязкі грамадзянам.
 
Вышэйшай уладай быў названы З'езд Саветаў Беларусі, які склікаўся Цэнтральным Выканаўчым камітэтам не меньш за два разы ў год, што прадугледжана артыкулам 18 Канстытуцыі БССР 1919 года.
 
Выканаўчая ўлада прадстаўлялася ЦВК - Цэнтральным Выканаўчым камітэтам. Для паляпшэння кіравання ўтвараліся малы і вялікі Прэзідыум для кіраўніцтва асобнымі галінамі кіравання.
 
Апошні раздзел быў прысвечаны сцягу і гербу ССРБ.
[[Файл:Flag_of_Byelorussian_SSR_(1919-1927).svg|міні|Сцяг Беларускай ССР (1919-1927)]]
 
== Канстытуцыя 1927 года ==
[[Файл:Emblem_of_the_Byelorussian_SSR_(1919).svg|міні|Герб Беларускай ССР (1919)]]
Асаблівай прыкметай Канстытуцыі Беларусі ад [[11 красавіка]] [[1927]] года было тое, што яна напісаная на чатырох мовах, якія былі прызнаны дзяржаўнымі - [[Беларуская мова|беларуская]], [[Руская мова|руская]], [[Польская мова|польская]] і [[ідыш]]. Гэтае палажэнне было добра адлюстраванае на гербе Беларусі.
 
Самая Канстытуцыя складался з ХІІІ раздзелаў і 76 артыкулаў. Як і ў Канстытуцыі [[1919]] года, апошні раздзел быў прысвечаны сімвалам.
 
Раздзел І быў прысвечаны агульным палажэнням, іншыя ж - асноўным органам кіравання.
 
Можна гаварыць аб тым, што Канстытуцыя 1927 года ўяўляла сабой больш дакладную версію Канстытуцыі 1919 года.
 
== Канстытуцыя 1937 года ==
[[Файл:Emblem_of_the_Byelorussian_SSR_(1926-1937).svg|міні|Герб БССР на чатырох мовах (1926-1937)]]
У адрозненні ад першых двух Канстытуцый - трэцяя была зусім іншай. Перш за ўсё яе прыняцце адбылося на Надзвычайным ХІІ Усебеларускім з'здзе Саветаў ад 19 лютага 1937 года. Неабходна ўлічваць тое, што яна была поўным адлюстраваннем [[Канстытуцыя СССР|Канстытуцыі СССР]] 1936 года.
 
Першы раздзел быў прысвечаны грамадскаму ладу і яго ўстройству. [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] абвяшчалася дзяржавай рабочых і сялан (арт. 1) . Артыкул 12 замацоўваў прынцып: "Ад кожнага па яго здольнасці, кожнаму - па яго працы".
 
Вышэйшым органам улады абвяшчаўся [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўны Савет]], які быў адзіным і выключным органам заканадаўчай улады. Да рэформы 1946 года з'яўляўся [[Савет Народных Камісараў БССР]], які потым атрымаў назву Савета Міністраў Беларускай ССР.
 
Неабходна адзначыць, што Канстытуцыя 1937 года з'яўляецца першай, дзе ўзгадваецца судовая ўлада. Гэта было у раздзеле ІХ, які меў назву "Суд і пракурату". Там гаворылася пра тое, што правасуддзе ажыцяўляецца Вярхоўным судом СССР і Вярхоўным судом Беларускай ССР, сыходзячы з таго, што існавалі агульнасаюзныя і рэспубліканскія законы.
 
Нягледзячы на тое, што Сталінскія рэпрэсіі прышліся на 1937-1938 гг., Канстытуцыя СССР 1936 і Канстытуцыя БССР 1937 замацоўвалі вельмі дэмакратычныя правы і абавязкі, якія былі ў Раздзеле Х.
 
Раздзел ХІ, як і раздзел ІХ узгадваў выбарчую сістэму, якая дзейнічала ў Саюзе і Саюзнай Рэспублікі. Раздзел ХІІ адмяняў герб з 4-ма мовамі і ўводзіў той, аналаг якога выкарстоўваецца і зараз у якасці [[Герб Беларусі|дзяржаўнага герба]] Рэспублікі Беларусь. Сцяг БССР, рэфармаваная [[Сцяг Беларусі|версія]] якога зараз лунае над Беларуссю быў прыняты ў 1952 годзе, і згодна з гэтым былі ўнесены адпаведныя змены ў Канстытуцыю.
 
Але ўпершыню на савецкай прасторы з'явіўся Раздзел ХІІІ, якія прадугледжваў парад змены Канстытуцыі.
 
== Канстытуцыя 1978 года ==
[[Файл:Flag_of_Byelorussian_SSR.svg|міні|Сцяг Беларускай ССР 1952 году. ]]
Канстытуцыя 1978 года ў чыстым выглядзе з'яўляецца версія Канстытуцыі 1937 года, якая з моманту прыняцца прыцярпела вялікую колькасць правак, якія было неабходна ўсе аб'яднаць і сістэматызаваць.
 
Нечарговая ІХ сесія Вярхоўнага Савета БССР дзявятага склікання прыняла новую Канстытуцыю [[14 красавіка]] [[1978]] года. Гэта была першая Канстытуцыя з прыамбулай, дзе ў апошнім сказе было напісана, што гэтая Канстытуцыя захоўвае пераемнасць канстытуцыйнага развіцця БССР, пачынаючы з [[1919]] года і па [[1978]] год.
 
Знакімітым з'яўляецца артыкул 6, які надаваў "кіруючую і накіроўваючыю сілу савецкага грамадства, яго палітычнай сістэмы" [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|КПСС]] і [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычнай партыі Беларусі]], як яе аддзяленню ў Беларусі.
 
Змест Канстытуцыі Беларускай ССР 1978 года:
* '''Прыамбула'''
* '''І. Асновы грамадскага ладу і палітыкі Беларускай ССР'''
* Глава 1 - Палітычная сістэма
* Глава 2 - Эканамічная сістэма
* Глава 3 - Сацыяльнае развіццё і культура
* Глава 4 - Знешнепалітычная дзейнасць і абарона сацыялістычнай краіны
* '''ІІ. Дзяржава і асоба'''
* Глава 5 - Грамадзянства Беларускай ССР. Раўнапраўе грамадзян
* Глава 6 - Асноўныя правы і абавязкі грамадзян Беларускай ССР
* '''ІІІ. Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова Беларускай ССР'''
* Глава 7 - Беларускя ССР - Саюзная рэспубліка ў саставе СССР
* Глава 8 - Адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова Беларускай ССР
* '''IV. Саветы народных дэпутатаў Беларускай ССР і парадак іх абрання'''
* Глава 9 - Сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў
* Глава 10 - Выбарчая сістэмы
* Глава 11 - Народны дэпутат
* '''V. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР.'''
* Глава 12 - Вярхоўны Савет Беларускай ССР
* Глава 13 - Савет Міністраў Беларускай ССР
* '''VІ. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР'''
* Глава 14 - Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў
* Глава 15 - Выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў
* '''VІІ. Дзяржаўны план эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР. Дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР.'''
* Глава 16 - Дзяржаўны планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР
* Глава 17 - Дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР
* '''VІІІ. Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд.'''
* Глава 18 - Суд і арбітраж
* Глава 19 - Пракуратура
* '''ІХ. Герб, флаг, гімн і сталіца Беларускай ССР.'''
* '''Х. Дзеянне Канстытуцыі Беларускай ССР і парад яе змянення.'''
[[Файл:Emblem_of_the_Byelorussian_SSR_(1938-1949).svg|міні|Герб БССР, які быў уведзены ў 1938 годзе. ]]