I з’езд КП(б)Б: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вычытка
Радок 1:
'''Першы з'езд КП(б)Б''', ''VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б)''. Адбыўся [[30 снежня|30]]—[[31 снежня]] [[1918]] г. у [[Смаленск]]у.
 
== Перадгісторыя ==
== Перадгістотрыя ==
Рашэнне аб правядзенні абласной канферэнцыі прынята [[2 снежня]] [[1918]] г. на пасяджэнні Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). За скліканне выказаліся Віцебскі, Магілёўскі і Рослаўльскі, супраць — Смаленскі, Бельскі і Аршанскі раённыя камітэты РКП(б). Канферэнцыя была прызначана на [[27 снежня]] [[1918]] г., зацверджаны прыкладны парадак дня, устаноўлена норма прадстаўніцтва (1 дэлегат ад 50 членаў партыі, падраённыя арганізацыі, якія не мелі 50 членаў, накіроўвалі па 1 дэлегату). Падрыхтоўка асноўных дакументаў да канферэнцыі вялася ў ЦК РКП(б) і [[Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей РСФСР|Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР]] пад кіраўніцтвам [[І. Сталін]]а. Актыўны ўдзел у гэтай рабоце прымалі супрацоўнікі [[Беларускі нацыянальны камісарыят|Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома)]], [[Беларускія секцыі РКП(б)|Беларускіх секцый РКП(б)]] І. Лагун, [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А. Р. Чарвякоў]], [[Зміцер Жылуновіч|З. Жылуновіч (Ц. Гартны)]] і інш.