Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 113:
Існаванню беларускай дзяржаўнасці працівіліся прыхільнікі ідэі ўнітарнай камуністычнай дзяржавы, як у Маскве, гэтак і на месцах.
 
На [[I Усебеларускі з'езд Саветаў|Першым Усебеларускім з'ездзе Саветаў]], які адбыўся ў [[Мінск]]у 2-3 лютага 1919, была прынята Канстытуцыя ССРБ, выбраны Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, з'езд пацвердзіў адрыў ад ССРБ тэрыторый Смаленскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якія перайшлі ў склад [[РСФСР]]. Старшыня ВЦВК Я. Свярдлоў, што прыбыў на з'езд, патрабаваў аб'яднання Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы, каб «засцерагчы гэтыя рэспублікі ад небяспекі праяўлення ў іх нацыяналістычных імкненняў». Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў і гэта патрабаванне.
 
[[27 лютага]] 1919 на аб'яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у [[Вільня|Вільні]] было аформлена стварэнне [[Літбел|Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел)]] у складзе Мінскай і Віцебскай губерняў. Фактычна ССРБ — БССР перастала існаваць.