Усевалад Сцяпанавіч Фальскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 8:
| подпіс герба =
 
| тытул = [[Камісарыят па замежных справах ССРБ|Народны камісар замежных спраў ССРБ]]
| парадак =
| парадак-жан =
| пад імем =
| сцяг =
| перыядпачатак = [[1919]]
| перыядканец = [[1919]]
| перыяд праўлення =
| папярэднік =
Радок 48:
Нарадзіўся ў вёсцы [[Лошыцкае прадмесце|Лошыца]] [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (цяпер у межах горада [[Горад Мінск|Мінска]])<ref name="МаракРЛт3к2">''Маракоў Л. У.'' Рэпрэсаваныя літаратары… Т.3., кн.2.</ref>. Скончыў тры курсы Ляснога інстытута ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]]. У 1906 годзе далучыўся да беларускага руху. На працягу 1915—1918 гадоў удзельнічаў у арганізацыі і быў старшынёй [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага таварыства беларускай драмы і камедыі]], [[Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва|Мінскага таварыства працаўнікоў мастацтва]]<ref name="encyk">{{Крыніцы/БелЭн|16}} С. 331</ref>. Быў жанаты<ref name="МаракРЛт3к2"/>.
 
Выканаўца вядучых роляў у спектаклях «Паўлінка» [[Янка Купала|Янкі Купалы]], «Пашыліся ў дурні» [[Марка Лукіч Крапіўніцкі|Марка Крапіўніцкага]], «Модны шляхцюк» [[Карусь Каганец|Каруся Каганца]], «Бязвінная кроў» [[Уладзіслаў Галубок|Уладзіслава Галубка]] і інш. Быў членам [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], намеснікам старшыні [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Горад Мінск|Мінску]], прадстаўніком Беларускай рады на Дэмакратычнай нарадзе [[1917]] года на [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускім з'ездзе]] адзін з лідараў фракцыі левай плыні. Са жніўня [[1918]] года ў [[Горад Масква|Маскве]], удзельнічаў у стварэнні маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Узначальваў [[Камісарыят па замежных справах ССРБ|камісарыят замежных спраў]] [[Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі|Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі]] (студзень [[1919]]). У 1919 годзе двойчы арыштаваны савецкімі ўладамі, у т.л. летам 1919 года быў сярод расстрэльных заложнікаў, якіх чэкісты вывезлі ў [[Смаленск]] пры адступленні бальшавікоў з Беларусі<ref name="МаракРЛт2">''Маракоў Л. У.'' Рэпрэсаваныя літаратары… Т.2.</ref>.
 
Быў вызвалены са Смаленскай катаржнай турмы 7 мая 1919, перайшоў фронт і вярнуўся ў заняты польскімі войскамі Мінск<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=169974 nn.by]</ref>. У часе польскай акупацыі Беларусі (1919—1920) намеснік начальніка раёна эксплуатацыі лясоў<ref name="encyk"/>. Выконваў вядучыя ролі ў «Паўлінцы» Янкі Купалы, «Модным шляхцюку» Каруся Каганца, іншых пастаноўках Таварыства беларускай драмы і камедыі. Браў удзел у грамадскіх арганізацыях, быў сябрам Беларускай арганізацыі дапамогі ахварам вайны. Пасля стварэння ў кастрычніку 1919 [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіі]] працаваў там перакладчыкам<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=169974 nn.by]</ref>.