Альтыплана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
== Клімат ==
Для [[клімат]]а Альтыплана характэрны доўгі сухі сезон, які цягнецца з [[красавік]]а да [[лістапад]]а. Вільготны сезон з лістапада да [[сакавік]]а, калі выпадае 95 мм вільгаці. Колькасць ападкаў зніжаецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З-за высокай празрыстасці [[атмасфера|атмасферы]] начныя згубы цяпла вышэй, чым на раўнінах. [[Ультрафіялетавае выпраменьванне]] на 20% больш, чым на ўзроўні [[акіян]]у. У найбольш цёплую пару года дзённая тэмпература падвышаецца да +20°C, а ўначы зніжаецца да -11°C. Прысутнічаюць моцныя [[вецер|вятры]] да 97 км у гадзіну і вышэй.
 
== Прырода ==
[[Прырода]] Альтыплана прадстаўлена [[стэп]]авымі, [[пустыня|пустыннымі]] і [[паўпустыня|паўпустыннымі]] раёнамі. З-за недахопу [[кісларод]]у колькасць відаў [[флора|флоры]] і [[фаўна|фаўны]] абмежавана. Адметна высакагорнае дрэва [[:en:Polylepis|кеноа]]. Распаўсюджаныя жывёлы: [[Андскі кондар|кондар]], [[фламінга]], [[лама]], [[альпака]].
 
== Спасылкі ==