Друя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 84:
3 пераходам пад юрысдыкцыю Сапегаў усёй Друі магдэбургскае права пашырылася на іншыя часткі горада. Паводле інвентара 1643 у Друі выразна вылучалася некалькі частак. Найбольш старажытныя, у вусці Друйкі, налічвала 103 дымы. У Сапежыне мелася 108 дымоў, тут знаходзіліся рынак, ратуша і большасць з культавых збудаванняў Друі. Побач размяшчалася прадмесце з замкам. Існавала таксама задзвінская частка Друі — Прыдруйск (сучасны пасёлак Піедруя ў Латвіі). Усяго ў Друі налічвалася 306 дымоў, каля 100 корчмаў, каля 2 тыс. жыхароў. Сярод рамеснікаў былі рыбакі, ганчары, алейнікі, шаўцы, рымары, сядляр, каваль, кравец, цясляр і інш. Паводле магістрацкіх актаў 18 ст. вядомы таксама шапнікі, сніцары, ткачы, катляры, бляхары, мечнік, ліцейшчык і інш.
 
[[Файл:Catholic Church of St. Anthony in Druja (1907).jpg|250px|міні|[[Касцёл святога Антонія iі кляштар дамініканцаў, Друя|Касцёл святога Антонія i кляштар дамініканцаў]], фотаздымак 1907 года]]
 
У 17—18 ст. Друя адносілася да сярэдніх гарадоў Беларусі, з'яўлялася значным рамесным і гандлёвым цэнтрам, дзе існавала цэхавая арганізацыя рамеснікаў. Гандлёвае значэнне Друі было абумоўлена Заходняй Дзвіной — важнейшай гандлёвай артэрыяй у сярэднявеччы. У 18 ст. праз Друю праходзіў таксама сухапутны гандлёвы шлях з Тарапца ў Кёнігсберг. У гэты перыяд Друя вядомая вытворчасцю і гандлем юфці. У 16—18 ст. у горадзе існавала мытная служба. Да ліку асноўных заняткаў жыхароў Друі адносілася таксама сельская гаспадарка. У 17—18 ст. Друя цэнтр латыфундыі — буйнога землеўладання Сапегаў (у 18 ст. называлася Друйскім графствам). Адметная роля Друі як культурнага асяродка. Адсюль паходзіць Друйскае Евангелле 16 ст. — адзін з шэдэўраў беларускай рукапіснай кнігі. Сярод рамеснікаў былі музыкі, скамарохі, муляры і багамазы. Тут нават навучалі іканапісу. За ўсю гісторыю Друі ў горадзе было пабудавана каля 20 храмаў. Многія з іх з'яўляліся выдатнымі помнікамі дойлідства. У горадзе дзейнічала некалькі манастыроў, у тым ліку бернардзінскі, дамініканскі, праваслаўны. Пры дамініканскім кляштары існаваў шпіталь, у якім у 1677 знаходзіўся кароткі час на вылячэнні вядомы харвацкі асветнік і энцыклапедыст [[Ю. Крыжаніч]].