Крэўская унія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др /* Тэкст Акту Крэўскай уніі 1385 г.Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А — Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]; мает....
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Дагавор
| назва = Крэўская унія
| поўная_назва ={{lang-pl|Unia w Krewie}}
| выява = Union of Krewo.jpg
| шырыня = 300px
| загаловак =
| тып =
| дата_падрыхтоўкі =
| дата_падпісання = [[14 жніўня]] [[1385]]
| месца_падпісання = [[Вёска Крэва|Крэва]]
| змацаваны_пячаткай =
| уступанне_ў_сілу =
| умовы =
| заканчэнне_дзеяння =
| страціла_сілу =
| падпісаны = [[Выява:COA polish king Piast.svg|20px]] [[Польскае Каралеўства, 1385—1569|Польскае Каралеўства]]
----
[[Выява:Greater Version of Grand Duchy of Lithuania Coat of Arms.svg|20px]] [[Вялікае Княства Літоўскае]]
| бакі =
| месца_захоўвання =
| мова =
| мовы =
| website =
| wikisource =
}}
[[выява:Polska 1386 - 1434.png|250px|thumb|right|Польскае каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае ў 1386-1434 гг.]]
[[выява:Orda-Krewo.jpg|250px|thumb|right|Крэўскі замак – месца падпісання уніі (малюнак XIX w.)]]
Радок 6 ⟶ 31:
Пасля смерці ў [[1382]] годзе караля польскага [[Людовік Венгерскі|Людовіка Венгерскага]], які не меў сыноў, польскія магнаты пасля двухгадовых спрэчак абвясцілі каралевай яго малодшую дачку [[Ядвіга Анжуйская|Ядвігу]]. Ініцыятарамі шлюбу Ядвігі з вялікім князем літоўскім [[Ягайла]]м былі магнаты Малапольшчы на чале са Спыткам з Мельштына. Ужо ў красавіку 1383 г. адбыліся першыя польска-літоўскія кантакты, пад час якіх магла абмяркоўвацца магчымасць шлюбу Ягайлы з дачкой нябожчыка Людовіка І Анжуйскага — Марыяй альбо Ядвігай. Па версіі храніста Яна Длугаша, першымі з такой прапановай звярнуліся прадстаўнікі Літвы. Па версіі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» — ініцыятыву праявіў польскі бок.
 
[[18 студзеня]] [[1385]] г. у [[Кракаў]] прыбыла пасольства ВКЛ на чале са Скіргайлам Альгердавічам. Паводле «Кракаўскага календара» і Крэўскага акта ў яго склад уваходзілі князі Барыс, Альгімонт і віленскі староста (намеснік) Гануль, па паходжанні рыжскі немец. Князь Барыс, пасля даследаванняў О. Галецкага, упэўнена атаясамліваецца з падольскім князем Барысам Карыятавічам. Альгімонт — гальшанскі князь, бацька Івана Альгімонтавіча. Паводле «Прускай хронікі» [[С. Грунаў]], прысутнічаў таксама Вітаўт, якога каралева Ядвіга запыталася пра смерць яго бацькі Кейстута, але гэта даволі позняя крыніца. Скіргайла, прамову якога працытаваў Длугаш, прапанаваў польскаму боку тыя ж умовы, якія потым былі зафіксаваны Крэўскім актам. Аднак у пункце пра скарбы ішла гаворка пра тое, што скарбы будуць фізічна перавезеныя ў Польшчу, тады як у Крэўскім акце аб гэтым сказана больш асцярожна: «будуць абернены на патрэбы».
 
З Кракава Скіргайла вярнуўся ў ВКЛ, а Барыс Карыятавіч і Гануль разам з дэлегацыяй Польшчы адправіліся ў Венгрыю. Там яны правялі перамовы з каралевай Альжбетай, удавой Людовіка І Анжуйскага, маці каралевы Ядвігі.
Радок 22 ⟶ 47:
 
== Праблема аўтэнтычнасці Крэўскага акта ==
Арыгінал Крэўскага акта, пачынаючы з [[XV]] ст., захоўваўся ў Архіве Кракаўскай кафедральнай капітулы, збор пергаменных дакументаў, № 188. Гэта пергамен шырынёй 330 мм, вышынёй 223 мм, закладка 39 мм. Першапачаткова былі падвешаны на пергаменных стужках пяць пячатак. Ад чатырох захаваліся толькі стужкі, ад адной — толькі адтуліна. Старэйшая копія была запісана ў рукапіс XV ст., які таксама захоўваецца ў Архіве Кракаўскай кафедральнай капітулы: «Liber antiquus privilegiorum», арк. 53 — 53 адв., № 77. Дзве іншыя копіі былі зробленыя ў [[XVII]] і [[XVIII]] стст.
 
Першым гісторыкам, які даследаваў Крэўскі акт (па арыгіналу з капітулы Кракаўскай), працытаваў у сваёй працы значныя фрагменты з яго і параўнаў дакумент з хронікай Длугаша, быў А. Нарушэвіч<ref>Naruszewicz A. Historya narodu polskiego. T. 7. Warszawa, 1804. С. 369—375 (першае выданне: 1786)</ref>. У 1837 г. дакумент быў упершыню цалкам надрукаваны па арыгіналу гісторыкам польскай літаратуры М. Вішнеўскім<ref>Wiszniewski M. Pomniki historyi i literatury Polskiej. T. 4. Krak&#243;w, 1837. S. 92-94</ref>, потым археографамі А. Сакалоўскім і Ю. Шуйскім<ref>Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 2. Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1. 1384—1492. Krak&#243;w, 1876. S. 4-5, № 3</ref>. Лепшая публікацыя належыць У. Сямковічу і С. Кутшэбе<ref>Akta unji Polski z Litwą. 1385—1791. Kraków, 1932. S. 1-3, № 1</ref>. Копія [[XV стагоддзе|XV ст.]] надрукавана М. Качэрскай<ref>Koczerska M. Autentyczność dokumentu unii krewskiej 1385 r. // Kwartalnik historyczny. R. 99. 1992. № 1. S. 59-80</ref>. Пераклады на беларускую мову друкаваліся тройчы<ref>Цярохін С. Таямніцы Крэўскай уніі // Беларуская мінуўшчына, 1995, № 3. С. 7-10; Вiшнеўскi А. Ф., Юхо Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi ў дакументах i матэрыялах (са старажытных гадоў да нашых дзен). Мн., 1998. С. 34-35; Акт Крэўскай уніі 1385 г. / Пер. з лац. А. Ліцкевіч // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я. Мн., 2010. С. 424—425.</ref>.