Гаўрыіл Аляксеевіч Павецьеў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Anreot (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Anreot (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
}}
'''Гаўрыі́л Аляксе́евіч Паве́цьеў''' (нар. {{ДН|6|04|1909}} года, [[с. Стара-Яшкіна]], [[Тузулукскі раён]], [[Самарская губернія]], [[Расійская Імперыя]] – пам.{{ДН 1971}} годзе, СССР), член дэлегацыі Беларускай ССР у VII, VIII і XVII сесіях ААН, удзельнік 1-й і 2-й Канферэнцый ААН па марскім праве, дырэктар Мініскага юрыдычнага інстытута, прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна па навуковай рабоце, даследчык працоўнага права ў БССР.
== Біяграфія ==
Гаўрыіл Аляксеевіч нарадзіўся ў 1909 годзе у с. Стара-Яшкіна, Тузулукскага раёну, Самарскай губерніі Расійскай Імперыі.
У 1933 годзе скончыў Ленінградскі інстытут савецкага кіраванне, у тым жа годзе аспірантуру пры І Ленінградскім юрыдычным інстытуце. Працаваў дацэнтам кафедры працоўнага права і памочнікам загадчыка вучэбнай часткі гэтага ж інстытута з 1937 па 1941 год.
Калі пачалася Вялікай Айчыная вайны быў прызваны ў армію, дзе да 1943 года быў членам, а потым і намеснікам старшыні Ваеннага трыбунала Войск абароны тылу Ленінградскай вобласці. З 1941 па 1943 знаходзіўся ў блакадным Ленінградзе. Пасля сняцця блакады быў пераведзены ў Маскву, дзе да 1945 года займаў пасаду інспектара і старшага інспектара Упраўлення ваенных трыбуналаў Войск абароны тылу ў цэнтральным апараце Народнага камісарыята юстыцыі СССР. Праводзіў рэвізійныя праверкі ў шэрагу саюзных рэспублік (БССР, УССР, АзССР, АрССР, ГССР і КазССР).
З 31 снежня 1945 года займаў пасаду дырэктара Мінскага юрыдычнага інстытута, а пасля яго ўключэння ў БДУ, у якасці юрыдычнага факультэта, - прарэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па навуковай рабоце.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1948 годзе па тэме “Прававое рэгуляванне падрыхтоўкі кваліфікаваных працоўных кадраў для сацыялістычнай прамысловасці” у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) у Маскве. Гэтая праца з’яўлялася другой у гісторыі Беларусі дысертацыяй па працоўным праве.
З 1950 па 1971 год загадваў кафедрай грамадзянскага права і працэсу, выкладаў працоўнае права.
З’яўляўся членам урадавай камісіі па кадыфікацыі заканадаўства, Навукова-метадчынага саветы пры Вярхоўным Судзе БССР, Метадычнага саветы пры Пракуратуры БССР, Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў, школ, вузаў і навуковых устаноў, рэктарам Грамадскага ўніверсітэта прававых ведаў.
Пад яго кіраўніцтвам былі абароненыя трэцяя (Ю.П. Смірноў у 1960) і чацвёртая (Л.Л. Астроўскі у 1962) ў беларускай гісторыі кандыдацкія дысертацыі па працоўным праве.
 
==Узнагароды і званні==
За ваенныя і працоўныя заслугі быў узнагароджаны:
• Ордэн Чырвонай зоркі;
• Ордэн Вялікай Айчынай вайны І ступені;
• Медалём “За абарону Ленінграда”;
• Медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчынай вайне 1941-1945 гг”;
• Ордэнам “Знак Пашаны”;
• Медалём “За працоўную доблесць”;
• Медалём “За працоўную адзнаку”;
• Медалём “За доблесную працу”;
• Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Урадам Беларускай ССР яму была ўстаноўленая персанальная пенсія рэспубліканскага значэння.