Балгарыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 64:
Насельніцтва Балгарыі ў 7,4 мільёна жыхароў пераважна ўрбанізавана і, у асноўным, сканцэнтравана ў адміністрацыйных цэнтрах [[Вобласці Балгарыі|28-мі абласцей]]. Большасць камерцыйных і культурных мерапрыемстваў краіны праходзяць у сталіцы і найбуйнейшым горадзе [[Горад Сафія|Сафіі]], насельніцтва якой перавышае 1,2 мільёна чалавек. Балгарыя мае сухапутныя межы з [[Румынія]]й на поўначы, [[Турцыя]]й і [[Грэцыя]]й на поўдні, а таксама [[Сербія]]й і [[Рэспубліка Македонія|Македоніяй]] на захадзе. На ўсходзе краіна абмываецца [[Чорнае мора|Чорным морам]].
 
Арганізаваныя [[Першабытнае грамадства|дагістарычныя]] культуры пачалі развівацца на цяперашніх балгарскіх землях у перыяд [[неаліт]]у. Старажытная гісторыя краіны бачыла прысутнасць [[Фракійцы|фракійцаў]], [[Старажытная Грэцыя|грэкаў]] і [[Рымская імперыя|рымлян]]. У 681 годзе была створана адзіная балгарская дзяржава, [[Першае Балгарскае царства]], якое дамінавала на большай частцы Балканаў і з'яўлялася культурным цэнтрам [[Славяне|славян]] у сярэднявеччы. Пасля падзення [[Другое Балгарскае царства|Другога Балгарскага царства]] ў 13361396 годзе тэрыторыя краіны на пяць стагоддзяў апынулася пад уладай [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. [[Расійска-турэцкая вайна, 1877—1878|Расійска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў]] прывяла да стварэння трэцяй балгарскай дзяржавы — [[Княства Балгарыя]]. У наступныя гады дзяржава мела шэраг канфліктаў з краінамі-суседзямі, у выніку чаго Балгарыя супрацоўнічала з [[Германія]]й у абедзвюх сусветных войнах. У 1946 годзе Балгарыя стала аднапартыйнай [[Народная Рэспубліка Балгарыя|сацыялістычнай дзяржавай]] у складзе [[Усходні блок|Усходняга блока]], падкантрольнага [[СССР]]. У [[Восень народаў|снежні 1989 года]] кіруючая [[Камуністычная партыя Балгарыі|камуністычная партыя]] дазволіла правядзенне [[Шматпартыйная сістэма|шматпартыйных выбараў]], якія прывялі да пераходу Балгарыі да [[Дэмакратыя|дэмакратычнага]] ладу і [[Рынкавая эканоміка|рынкавай эканомікі]].
 
Цяперашняя палітычная структура Балгарыі адносіцца да прыняцця [[Канстытуцыя Балгарыі|дэмакратычнай канстытуцыі]] ў 1991 годзе. Балгарыя з'яўляецца [[Унітарная дзяржава|унітарнай]] [[Парламенцкая сістэма|парламенцкай]] [[рэспубліка]]й з высокай ступенню палітычнай, адміністрацыйнай і эканамічнай цэнтралізацыі. Дзяржава з'яўляецца членам многіх міжнародных арганізацый, уключаючы [[Еўрапейскі саюз]], [[НАТА]] і [[Савет Еўропы]], адной з заснавальніц [[Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе|Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ)]], а таксама тры разы займала месца ў [[Савет бяспекі ААН|Савеце бяспекі ААН]].