Аляксей Нічыпаравіч Карпюк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 44:
[[20 чэрвеня]] [[1969]] старшыня [[КДБ СССР]] Ю. Андропаў накіраваў у ЦК КПСС сакрэтны ліст, дзе гаварылася: «''Комитет государственной безопасности Белоруссии располагает данными о политически нездоровых настроениях белорусских писателей — члена КПСС Карпюка и Быкова… Карпюк нелегально распространяет среди своих знакомых различные пасквили в виде книги Гинзбурга-Аксёнова „Крутой маршрут“ и другие. Отрицательно воздействует на молодёжь… Комитетом госбезопасности Белоруссии с санкции ЦК компартии республики готовятся мероприятия, направленные на предотвращение возможных враждебных акций названных лиц''». 21 красавіка 1972 А. Карпюк быў выключаны з КПСС па абвінавачванні ў нацыяналізме, кулацкім паходжанні, хлусні пра сваё мінулае — лагерныя дакументы (цяпер на месцы гэтага лагера, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, створаны музей) былі сфальсіфікаваны афіцэрамі КГБ Фаміным і Клімовічам. У 1970—1972 не мог нідзе ўладкавацца на працу. А.Карпюк прабіваўся да П.Машэрава, і той дапамог яму — у красавіку 1973 А. Карпюку далі вымову (за выступы супраць афіцыйнай палітыкі партыі) і аднавілі ў партыі. Назіранні за А. Карпюком усё адно працягваліся, але, як сведчаць сучаснікі, «''не было ніводнага якога-небудзь прадстаўнічага пісьменніцкага форуму ў Беларусі, дзе б не выступаў Карпюк… ён не саромеўся казаць праўду''», «''не было ни одного собрания в Союзе писателей, на котором не выступил бы Карпюк и не „врезал“ бы по первое число какому-нибудь освиневшему главначпупсу — партийному или литературному''». Сын А.Карпюка Іван напісаў у маі 1976 ліст, адрасаваны Андропаву, дзе гаварылася, што яму, выдатніку МІФІ, не даюць уладкавацца на працу, бо на ім нейкае таўро.<ref name="Дэмакр"/>
 
У 1989 годзе А. Карпюк актыўна праяўляе сябе як публіцыст — публікуе шэраг артыкулаў са сваёй трактоўкай, далёкай ад афіцыёзнай ацэнкі, падзей 1939<ref>Карпюк А. Печальные были // Гродненская правда 20-21.07.1989; Карпюк А. Чтобы больше было правды // Гродненская правда 05.10.1989; Карпюк А. Варашылаўскія стралкі // ЛіМ. 20.10.1989.</ref>. Бюро Гродзенскага абкаму КПБ прымае спецыяльную пастанову пра гэтыя артыкулы, дзе сцвярджаецца, што «''Карпюком субъективно, односторонне показана освободительная миссия Красной Армии в сентябре 1939 года, по-своему трактуется отношение жителей к воинам и ход коллективизации в 40-50-е годы''». Менавіта гэтая пастанова стала падставаю для напісання Васілём Быкавым артыкула ў абарону Карпюка. А.Карпюк стаў аб'ектам нападак у часопісе «Политический собеседник», дзе пра яго былі пададзеныя фальшывыя звесткі. Карпюк падаў у суд на аўтара артыкула і 2 красавіка 1991 выйграў працэс. [[Вярхоўны суд БССР]] 12 ліпеня 1991 пацвердзіў асноўныя пункты судовага выраку. 5 красавіка 1991 Карпюк выйшаў з КПСС, матывуючы гэта тым, што «''разуверыўся ў прынцыпах марксізму-ленінізму ды прыйшоў да высновы, што ідэі яго ўтапічныя, …прыдуманыя бюракратамі ў кабінэтах''», але партыйны білет пакінуў сабе «''на памяць аб летуценьнях сваёй маладосьці''».<ref name="Дэмакр"/>
 
== Творы ==