Палеазой: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
== Клімат ==
На працягу палеазою чаргаваліся арыдныя (засушлівыя) і гумідныя (вільготныя) фазы. Плошчы засушлівых і вільготных абласцей адпаведна павялічваліся або памяншаліся адна за кошт другой.

Першая арыдная фаза прыпадае на ранні [[кембрый]]. Клімат гэтага часу — гарачы, засушлівы, затым — больш мяккі і з сярэдзіны ардавіка становіцца умераны гумідны, пераважна ізатэрмічны.
 
На ранні дэвон прыпадае максімум засушлівасці другой арыднай фазы палеазою. З сярэдзіны дэвону клімат пачынае змякчацца. Ранні карбон з'яўляецца самай гуміднай эпохай палеазою з гарачавільготным, больш-менш раўнамерным кліматам. У другой палове карбона намецілася шыротная тэрмічная занальнасць. У пермі-трыясе адзначаюць яшчэ адну буйную арыдную фазу, калі амаль уся Еўразіяцкая прастора ўяўляла сабой арыдную вобласць.
 
Клімат палеазою характарызаваўся вялікай колькасцю ў атмасферы вадзяных пароў і вуглякіслага газу. Нават у арыдныя фазы захоўвалася моцная воблачнасць, а «[[парніковы эфект]]» палеазойскай атмасферы быў мацнейшы, чым у мезазоі і кайназоі і характарызаваўся вышэйшай тэмпературай у прызямных слаях. Паверхня акіяна была большай і цяплейшай, былі большымі выпарванне ды вільготнасць паветра. Менавіта таму кантынентальнасць клімату ў палеазоі была меншай і адсутнічалі тэрмічныя кантрасты паміж палюсамі ды экватарам. Напрыканцы палеазою пачала фарміравацца тэрмічная занальнасць.
 
== Арганічны свет ==