Удзельнік:Lš-k./Пясочніца2: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Саю́з белару́скіх патрыё́таў — падпольная патрыятычная моладзевая арганізацыя, якая дзенічала ў 1945—1947 гадах у Глыбокім і Паставах.
== Творчасць ==
Друкавацца пачаў у [[1925]] годзе ў часопісе «Аршанскі маладняк». Выйшлі зборнікі паэзіі «Кляновыя завеі» (1927), «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Праз шторм — на штурм» (1934).
 
== Гісторыя ==
Тодар Кляшторны — аўтар інтымнай, пейзажнай, філасофска-медытацыйнай лірыкі, вершаў песеннага складу, вершаў-зваротаў, вершаў-пасланняў («Ліст да дзяўчыны», «Ліст у Сібір»), вершаў, блізкіх да народнай творчасці («Бачу і чую — чую і бачу», «Ой, ты дзеўчына», «Там за гарамі не воўкі завылі», «На Усходзе Дальнім, на палях Кітая»), твораў публіцыстычнай скіраванасці («Лукішкі»), байкі («Чужыя дзеці»), пародыі («Вольны запіс прамовы аднаго пісьменніка на пленуме ССП», [[пародыя]] на [[Кандрат Крапіва|Кандрата Крапіву]] «Дзед і Баба»), эпіграмаў («Нашым крытыкам: "Сяўбовае, сяброўскае"»)<ref name=mushuzv>''Мушынскі М.'' «Сляды дарог», якія вядуць у будучыню. З гісторыі выдання і асэнсавання літаратурнай спадчыны Тодара Кляшторнага // Пра час «Узвышша»: Матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 2003—2004) / Уклад: Г. В. Запартыка, Т. В. Кекелева, Я. М. Кісялёва. — Мн.: РІВШ, 2005. — С. 21—22 — 160 с.</ref>.
Арганізацыя ўтвораная ўвосень 1945 года навучэнцамі Глыбоцкага педагагічнага вучылішча з удзелам вучняў сярэдніх школ Глыбокага.
Бальшыня сяброў Саюза беларускіх патрыётаў у гады Другой сусветнай вайны ўваходзіла ў шэрагі Саюза беларускай моладзі, што зрабіла значны ўплыў на іх нацыянальную свядомасць. Па вызваленні тэрыторыі БССР ад нямецкай адміністрацыі адбыліся змены ў навучальным працэсе, пачалася татальная русіфікацыя навучальных устаноў.
 
Студэнты педагагічнага вучылішча Васіль Мядзелец, Антон Фурс і вучань глыбоцкай школы № 1 Алесь Юршэвіч прыходзяць да рашэння стварэння арганізацыі дзеля супрацьстаяння русіфікацыі. Галоўнай ідэяй арганізацыі становіцца гуртаванне аднадумцаў вакол беларускай справы, пашырэнне ўплыву сярод астатніх. У канцы 1945 года сфармаванае ядро арганізацыі, старшынёй абраны Васіль Мядзелец, сакратаром — Антон Фурс. Паводле Антона Фурса, СБП не была палітычнай арганізацыяй, яе мэта была ў пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці сярод людзей, з якімі павінны былі жыць і працаваць сябры арганізацыі, у прыватнасці, са школьнікамі.
Аўтар паэмаў «Калі асядае муць» (1927), «Беларусь» (1928), «Палі загаманілі» (1930), «Сляды дарог» (1932), «Наш кірунак дарог — на Маскву» (1933) і «Радзіма» (1934). На думку [[Міхась Мушынскі|Міхася Мушынскага]], гэта былі вершы-подступы да жанру паэмы<ref name=mushuzv/>.
 
Сярод асноўных палажэнняў праграмы СПБ былі сапраўдная беларуская дзяржаўнасць і самастойнасць, дзяржаўнасць беларускай мовы, бела-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
Аўтар апавяданняў («Праз куламесіцу часу», 1926) і нарысаў («Нашы межы непарушныя», 1933; «Уся справа ў людзях», 1934 і іншыя).
 
У СБП не было выразна акрэсленай структуры: існавалі пасады старшыні і сакратара. Арганізацыя падзялялася на «пяцёркі» (групы з пяці чалавек), у якіх кожны ўдзельнік ведаў чатырох астатніх і старшыню. Уся праца вялася ў «пяцёрках». Не прадугледжвалася сходаў і канферэнцый, рабіліся захады па канспірацыі. Новыя сябры абіраліся паводле рэкамендацыі. Для ўступлення ў арганізацыю складалася прысяга, тэкст якой напісаў Алесь Юршэвіч.
Пераклаў на беларускую мову пятую частку «Прыгод удалага ваякі Швейка» Карэла Ванэка (у суаўтарстве з [[Змітрок Астапенка|Змітраком Астапенкам]], 1932), раман [[Фёдар Іванавіч Панфёраў|Фёдара Панфёрава]] «Брускі» (у суаўтарстве з [[Міхась Багун|Міхасём Багуном,]] ч. 1, 1932), «Песню Чырвонай Арміі» [[Паўло Рыгоравіч Тычына|Паўло Тычыны]] (1934), «Ленін» [[Валерый Якаўлевіч Брусаў|Валерыя Брусава]] (1934), «Любімец партыі» [[Віктар Міхайлавіч Гусеў|Віктара Гусева]] (1934) і творы [[Ізі Харык|Ізі Харыка]], Г. Лахуці, А. Кутатэлі, М. Асеева, Л. Первамайскага, С. Стальскага, Р. Альбэрці, Л. Безыменскага, М. Галоднага. Пераклаў уступ паэмы [[Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі|Уладзіміра Маякоўскага]] «На ўвесь голас»<ref>''Кенька М.'' Тодар Кляшторны — перакладчык // Пра час «Узвышша»: Матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 2003—2004) / Уклад: Г. В. Запартыка, Т. В. Кекелева, Я. М. Кісялёва. — Мн.: РІВШ, 2005. — С. 68 — 160 с.</ref>.
 
Творы Тодара Кляшторнага перакладаліся на [[Літоўская мова|літоўскую]], [[Руская мова|рускую]] і [[Украінская мова|ўкраінскую]] мовы. На яго вершы І. Іваноў і [[Мікола Равенскі]] напісалі песні.
 
=== Ацэнкі ===
[[Файл:Maładniak1927.jpg|thumb|250пкс|Літаратурнае аб’яднаньне «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]». Першы ўнізе — Тодар Кляшторны. [[Менск]], 1927 г.]]
[[Файл:Uzvyšša1928.jpg|thumb|250px|Літаратурнае аб’яднаньне «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Ўзвышша]]». Тодар Кляшторны чацьвёрты справа ў верхнім радзе]]
Многія творы Тодара Кляшторнага пры яго жыцці станавіліся аб'ектамі нападаў з боку абаронцаў партыйна-класавага падыходу да мастацтва: крытыка ўшчувала аўтара за неадпаведнасць ідэалагічным запатрабаванням эпохі, наяўнасць упадніцтва, песімізму, ясеніншчыны, паэтычнай вольніцы, збродніцтва і багемнага стаўлення да свету<ref name=mush>{{артыкул|аўтар=Мушынскі, М.|загаловак=«Сляды дарог», якія вядуць у будучыню. З гісторыі выдання і асэнсавання літаратурнай спадчыны Тодара Кляшторнага|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=Мн|выдавецтва=|год=2005|выпуск=|том=|нумар=3|старонкі=9—11|isbn=}}</ref>. Крытык Я. Калядны ў рэцэнзіі на першую кніжку Кляшторнага пісаў: «трошкі асобна стаіць Кляшторны. У яго часта — шаблоннасць, штампы, асабліва ў вобразах. І змест у яго асаблівы. Ён захістаўся і затужыў ад гэтага. Ён на раздарожжы»<ref>{{артыкул|аўтар=Калядны, Я.|загаловак=Маладая сучаснасьць|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Маладняк|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1927|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=15|isbn=}}</ref>. У [[1928]] годзе [[Алесь Гародня]] ў рэцэнзіі на зборнік «Светацені» канстатаваў прасякнутасць «меланхалічнымі настроямі» ўсёй творчасці паэта, называў «эстэтнічанне» яе характэрнаю рысаю, а ключавыя вобразы тыпу «ружовыя шклянкі», «наліўкі ледзяныя» і інш. — «спадчынай багемшчыны»<ref>Полымя. 1928. № 8. С. 167—169</ref>. У [[1930]] годзе на выхад зборніка «Ветразі» С. Куніцкі ў часопісе «[[Маладняк, часопіс|Маладняк]]» адзначыў поўны разрыў лірычнага героя Тодара Кляшторнага з грамадскім жыццём: «Усе настроі…, камбінуюць адзін вобраз, вобраз чалавека, які падчас губляе ўсякі сэнс жыцця, губляе ўсякую зацікаўленасць жыць»<ref>Маладняк. 1930. № 8—9. С. 147</ref>. Крытык [[Лукаш Бэндэ]] пісаў пра Кляшторнага як пра «пілікаючага лірніка», чые «мінорныя гукі пілікання, нікому не патрэбны»<ref>Бэндэ, Л. Ці варта сёньня быць поэтай?.. (Адказ т. Кляшторнаму) / Л. Бэндэ // БДАМЛМ. — Фонд 66. — Воп. 1. — Адз. зах. 96. — Арк. 2</ref>.
 
Крытык [[Саламон Левін]] у палымяным артыкуле «На наш бераг» прыпісвае паэту звужанасць і індывідуалістычнасць перажыванняў, імпрэсіянізм пейзажных малюнкаў і «эстэтычны алкагалізм»<ref name=levin>{{артыкул|аўтар=Левін, С.|загаловак=На наш бераг|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Полымя рэвалюцыі|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1934|выпуск=|том=|нумар=9|старонкі=136|isbn=}}</ref>. Левін называе паэму «Калі асядае муць» «упадніцкім, песімістычным, шкодным» творам і перакрэслівае паэмы «Пракседа» і «Беларусь»<ref name=levin/>. Як адзначае [[Ірына Эрнстаўна Багдановіч|Ірына Багдановіч]], менавіта Саламон Левін адзначыў імпрэсіяністычную манеру пісьма Тодара Кляшторнага, разуменне ім паэзіі як містычнай сілы, прыхільнасць да падсвядомага пазнання рэчаіснасці і важнасць суб'ектыўных перажыванняў<ref name=bahdan1>''Багдановіч І.'' Матыў скокаў у творчасці Тодара Кляшторнага і эстэтычныя асаблівасці беларускага дэкадансу // Пра час «Узвышша»: Матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 2003—2004) / Уклад: Г. В. Запартыка, Т. В. Кекелева, Я. М. Кісялёва. — Мн.: РІВШ, 2005. — С. 68, 73 — 160 с.</ref>. [[Ізідор Плашчынскі]] ў артыкуле «Праз муту жыцця да гоману палёў» адзначае, што «Кляшторны не прынёс адразу ў літаратуру энергічнага спеву захаплення ад стварэння новых форм жыцця», падкрэсліваючы, што «паэзіі Тодара Кляшторнага характэрна тое, што ў ёй няма цвёрдай лініі»<ref name=plasc>Узвышша. 1931. № 5. С. 54—55</ref>. На думку крытыка, своеасаблівасць творчасці аўтара заключаецца «ў скрыжаванні сілы і бяссілля, у падваенні, якое змяшчае падчас у сабе самыя процілеглыя моманты»<ref name=plasc/>. Пра паэму Тодара Кляшторнага «Калі асядае муць» Саламон Левін, Алесь Гародня, А. Канакоцін, Лукаш Бэндэ і іншыя пісалі, што гэта ідэйна заганны, упадніцкі, дэкадэнцкі твор і аўтар яго сам з'яўляецца дэкласавым элементам (героі паэмы атаясамляліся з аўтарам і расцэньваліся як ворагі сацыялізму)<ref name=mi94>{{Кніга|аўтар = Мішчанчук, М. І.|частка = «Цалуем сонца мілыя ўсмешкі і молімся над кожным васільком...» Пра творчасць Тодара Кляшторнага|загаловак = Як жыць — дык жыць для Беларусі..|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мінск|выдавецтва = Народная асвета|год = 1995|том = |старонкі = 93—94|старонак = 334|сэрыя = |isbn = 985-03-0204-6|наклад = }}</ref>. Крытык А. Цітоў лічыў паэму апагеем прыхільнасці паэта да багемы<ref>Полымя. 1930. № 11—12. С. 178</ref>.
 
[[Адам Антонавіч Бабарэка|Адам Бабарэка]] наступным чынам ахарактарызаваў другі зборнік Тодара Кляшторнага: «Светацені — па агульнаму уражанню ад іх твораў — гэта спакойна-задуменнае дзіваванне зменлівасцю, якая пазнана паэтам у быцці, як свайго роду абсалютны закон жыцця. Як ілюстрацыі гэтай зменлівасці, адчутай і перажытай паэтам у асобных момантах часу, і выступаюць усе вершы Светаценяў»<ref>''Бабарэка А.'' З нататак Адама Бабарэкі, прысвечаных паэтычнай творчасці Тодара Кляшторнага // Пра час «Узвышша»: Матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 2003—2004) / Уклад: Г. В. Запартыка, Т. В. Кекелева, Я. М. Кісялёва. — Мн.: РІВШ, 2005. — С. 54—57 — 160 с.</ref>.
 
На думку М. Мішчанчука, Тодар Кляшторны не змог супрацьстаяць таталітарнаму націску і здрадзіў сваёй ранняй манеры пісьма, адышоў ад маляўнічасці і двухстыльнасці (вершы «Рыжы, но…», «У вёсцы», «Так было раней») і стаў пісьменнікам натуралістычнага плану, фактографам<ref>{{Кніга|аўтар = Мішчанчук, М. І.|частка = «Цалуем сонца мілыя ўсмешкі і молімся над кожным васільком...» Пра творчасць Тодара Кляшторнага|загаловак = Як жыць — дык жыць для Беларусі..|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мінск|выдавецтва = Народная асвета|год = 1995|том = |старонкі = 92|старонак = 334|сэрыя = |isbn = 985-03-0204-6|наклад = }}</ref>, перайшоўшы на шлях рытарычнага, гучнага, шаблоннага гладкапісу<ref name=mi94/>. На думку Міхася Мушынскага, творы паэта [[1930-я|1930-х]] сведчаць пра паспяховасць спробаў дэфармаваць прыродныя схільнасці Тодара Кляшторнага як паэта-лірыка і штурхнуць яго на шлях дэкламацыйна-пафаснага апявання радасці жыцця і поспехаў сацыялістычнага будаўніцтва<ref name=mush/>.
 
Як адзначае Міхась Мушынскі, пасляваенныя выданні літаратурнай спадчыны Тодара Кляшторнага (1960, 1970, 2003) ілюструюць цяжкасці вызвалення крытычнай думкі ад ідэалагічных напластаванняў 1930-х і спрошчаных вульгарызатарскіх ацэнак<ref name=mush/>. На думку даследчыка, у літаратурна-крытычных ацэнках складальнікаў кніг адчуваецца празмерная асцярожнасць і саступкі ранейшым застарэлым уяўляенням, як, напрыклад, у прадмове [[Сяргей Грахоўскі|Сяргея Грахоўскага]] да зборніка «Выбраных вершаў» (1970):<ref name=mush/> «Тодар Кляшторны… едзе ў першыя калгасы, на будаўніцтва дарог і піша паэму „Палі загаманілі“ і вершы, якія склалі зборнік „Праз шторм на штурм“. Але ні ў паэме, ні ў вершах яшчэ не раскрыты глыбінныя працэсы новага жыцця. Яно ўбачана… без пранікнення ў характары людзей, без разумення вытокаў іх энтузіязму, новых адносін да справы»<ref>''[[Сяргей Грахоўскі|Грахоўскі, С.]]'' Лірык нашага рання //{{Кніга|аўтар = Кляшторны Т.|частка = |загаловак = Выбраныя вершы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мінск|выдавецтва = Беларусь|год = 1970|том = |старонкі = 7—8|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. На думку Міхася Мушынскага, уключаныя ў зборнік [[2003]] года вершы і паэмы Тодара Кляшторнага яскрава пераконваюць у несправядлівасці гэтых ацэнак<ref name=mush/>.
 
[[Алесь Пашкевіч]] у прадмове да апошняга зборніка вершаў паэта адзначае, што Тодар Кляшторны «выявіўся найперш паэтам авангарднага мыслення, творцам імажынісцкай школы з яркімі і непаўторнымі перажываннямі, настроямі, пачуццямі, якія ім нібыта і не пісаліся, а выспеўваліся…»<ref>''Пашкевіч А.'' Вернік паэзіі // Кляшторны Т. Сляды дарог. Выбранае. Мн., 2003</ref>. На думку М. Мішчанчука, лірыка Кляшторнага з'яўляецца «лірыкай палярных стылявых прынцыпаў». Так, у пейзажнай лірыцы пераважае рамантычная сімволіка і адчуваецца ўплыў не толькі [[Сяргей Аляксандравіч Ясенін|Сяргея Ясеніна]], але і імажыністаў, а ў творах пра рэальнае чалавечае жыццё («У вёсцы», «Так было раней») дыялогі герояў і аўтарскія каментары выбудоўваюцца ў чыста рэалістычным стылявым ключы<ref>{{Кніга|аўтар = Мішчанчук, М. І.|частка = |загаловак = Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = Вышэйшая школа|год = 1988|том = |старонкі = 95—96|старонак = 191|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Як адзначае А. Бельскі, схільнасць да паэтыкі імажынізму выяўляецца ў наступных творах Тодара Кляшторнага: «Зазімак», «Зацвілі сярэбраныя росы…» і «На ледзяной гітары»<ref>{{Кніга|аўтар = Бельскі, А. І.|частка = Галасы і вобразы: літ.-крыт. артыкулы|загаловак = |арыгінал = |спасылка = |адказны = А. І. Бельскі|выданьне = |месца = Мінск|выдавецтва = Литература и Искусство|год = 2008|том = |старонкі = 117|старонак = 288|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Паводле В. Дзямко, у паэме Тодара Кляшторнага «Калі асядае муць» праз апісанне антыномій паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці паэт набліжаецца да праблематыкі экзыстэнцыялізму<ref>{{артыкул|аўтар=Дзямко, В.|загаловак=Тодар Кляшторны і Сяргей Ясенін як прадстаўнікі экзістэнцыялізму: На прыкладзе паэм «Калі асядае муць» і «Чорны чалавек»|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2007|выпуск=|том=|нумар=3|старонкі=10—14|isbn=}}</ref>.
 
На думку Л. Гараніна, у літаратурным працэсе таго часу Тодар Кляшторны выступае як паэт-наватар, стваральнік асаблівай асацыятыўнай вобразнасці, пабудаванай на спалучэнні разнаякасных з'яў, выражэнні незвычайнага стану душы, яе нечаканых і глыбокіх перажыванняў узлётаў<ref>''Гаранин С. Л.'' О роли возрожденческой парадигмы в творчестве Тодора Кляшторного // Пра час «Узвышша»: Матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 2003—2004) / Уклад: Г. В. Запартыка, Т. В. Кекелева, Я. М. Кісялёва. — Мн.: РІВШ, 2005. — С. 34—36 — 160 с.</ref>. [[Віктар Жыбуль]] адзначае, што ў наш час стала магчымым адкрыта і без усялякай адмоўнай канатацыі сцвярджаць, што паэт «фактычна… быў адным з прадстаўнікоў беларускага імажынізму» ([[Уладзімір Міхайлавіч Конан|Уладзімір Конан]]) або імпрэсіянізму ([[Ірына Эрнстаўна Багдановіч|Ірына Багдановіч]])<ref name=zyb2013>{{артыкул|аўтар=Жыбуль В.|загаловак=«Адну ён паэзію сэрцам высвечваў…» Пра Тодара Кляшторнага ва ўспамінах сучаснікаў і нядаўную архіўную знаходку|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2013|выпуск=|том=|нумар=3|старонкі=3—5|isbn=}}</ref>, а яго творчасць «вызначалася альтэрнатыўным (у дачыненні да афіцыйнай нормы) метадам мастацкага пісьма, які ў асноўным адпавядаў эстэтычным прынцыпам мадэрнізму і дэкадансу»<ref name=bahdan1/>.
 
== Успаміны ==
Паводле ўспамінаў сучаснікаў Тодар Кляшторны паўстае «чалавекам мяккага характару, бесканфліктным», са слабасцямі і дзівацтвамі. І быў ён «ні савецкім, ні антысавецкім паэтам»<ref name=dub1>Дубавец, С. Вострая брама: беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў / С. Дубавец. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2005. С. 359, 361</ref>. Паэтка [[Вольга Таполя]], якая ведала Тодара Кляшторнага з юнацтва, апісвала яго знешні выгляд наступным чынам: «''Высокі, хударлявы, з капной густых, саламяна-светлых валасоў на галаве, з блакітнымі, пад колер васількоў, вачыма, ён быў заўсёды неяк па-асабліваму сумны, нейкім смуткам веяла ад яго. Каля ягоных тонкіх бледных губ рана леглі складкі горычы. Ён рэдка смяяўся, і ягоная ўсмешка таксама была заўсёды сумнай. І яшчэ быў ён ціхі, спакойны, ураўнаважаны, ніхто ніколі не чуў і не бачыў, як ён злаваўся… Увогуле Кляшторны быў вельмі чулы. Калі хто-небудзь з ягоных калегаў чытаў свой моцны верш, які праймаў да сэрца, у Кляшторнага на вачах набягалі слёзы''»<ref name=dub1/>.
 
[[Сымон Шаўцоў]] у сваёй кнізе «Мая адысея» ўспамінаў: «''Кляшторны быў маім суседам па кватэры на пасёлку „Камінтэрн“. Разам ішлі неяк з Дому Пісменнікаў па прагнілых дошках ходніка па [[Ляхаўка, Мінск|Ляхаўцы]]. Тодар у абдрыпаных нагавіцах: адна калашына закасаная вышэй калена, другая — спушчаная на падраны чаравік, Нёс на руках сваё малое дзіця, а за ім дробненька тупала ягоная малая, шчуплая жонка. За жончыну спадніцу трымалася малая дачушка. „Тодарка, родненькі, не ўпусці дзіцятка!“ — паўтарала жонка. Тодарка быў крыху падпіты.''
 
''Кляшторны часта насіў з сабою ў клетцы канарэйку, якую вучыў размаўляць. Рабочыя-муляры ведалі, што ён — паэт. З рыштаванняў забачаць яго й гавораць: „Вунь, ідзе пралетарскі паэт!“ Пыталіся: „Як спявае канарэйка?“ „Не спявае, а плачыць у клетцы канарэйка“, — адказваў Тодар''»<ref>{{Кніга|аўтар = Шаўцоў, С.|частка = |загаловак = Мая адысея|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Вільня|выдавецтва = Выдавецтва Беларусаў Літвы Рунь|год = 1999|том = |старонкі = |старонак = 136|сэрыя = |isbn = 9986-9228-5-2|наклад = }}</ref>.
 
Некаторыя акрэсленыя Сымонам Шаўцовым рысы калісьці, яшчэ пры жыцці паэта, падмеціў Алёша ([[Анатоль Вольны]]), паказаўшы іх [[шарж]]ава ў гумарэсцы «Тодар Кляшторны. Літаратурны сілуэт» (1932): «''Некаторыя кажуць, што быццам па сваёй раскіданасці, Тодар пры пераездзе з аднэй кватэры на другую згубіў сваю дачку. У гэтым сэнсе, нават абвестка вісела некаторы час у доме пісьменніка. Але гэта мана. Дачку Тодар не згубіў…''»<ref>Алёша. Тодар Кляшторны. Літаратурны сілуэт: гумарэска / Алёша // Чырвоная Беларусь. — 1932. — № 2. — С. 10</ref>
 
З успамінаў дачкі паэта, [[Тадзіяна Кляшторная|Тадзіяны Кляшторнай]], можна даведацца пра вялікую любоў паэта да рыбалкі, што ў пэўным сэнсе спрыяла яго паэтычнай творчасці: «''Вялікай асалодай, нават шчасцем лічыў бацька адпачынак на возеры. Там, крышачку адступіўшы ад берага, ляжаў, напалову вылезшы з вады, вялізны камень. Узяўшы з сабою блакнот з алоўкам, вуду, ён садзіўся на яго, ногі апускаў у ваду, закідваў вуду, а потым у чаканні клёву пачынаў думаць і пісаць вершы. На гэтым камяні з-пад яго рукі з'явілася шмат вершаў''»<ref>Кляшторная, Т. Мае дзіцячыя ўспаміны пра бацьку / Т. Кляшторная // Пра час «Узвышша»: матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 2003—2004); уклад.: Г. В. Запартыка, Т. В. Кекелева, Я. М. Кісялёва. — Мінск: РІВШ, 2005. С. 38</ref>.
 
У познесавецкія часы з'явілася яшчэ некалькі артыкулаў і ўспамінаў паэтавых сучаснікаў. Так, напрыклад, [[Сяргей Іванавіч Грахоўскі|Сяргей Грахоўскі]] прыгадваў: «''У 1931 годзе ўпершыню ўбачыў яго ў Доме пісьменнікаў. Высокі, танклявы, з рудаватымі хвалістымі валасамі, а выраз вачэй па-дзіцячаму збянтэжаны і разгублены. Ён быў неверагодна сціплы і далікатны. Амаль у кожным сказе самой па сабе праскоквала „прабачце“ і „калі ласка“. Ён кожнаму саступаў дарогу, асабліва губляўся перад жанчынамі, чырванеў, міргаў калматымі, як чмялі, вейкамі і гаварыў заўсёды толькі самае прыемнае. За лірыку і шчырасць вульгарызатары на Кляшторнага чаплялі не толькі бірку „правага папутніка“, але і абвінавачвалі ў больш страшных грахах''»<ref>Грахоўскі, С. Пакуль у лузе змоўкне салавей / С. Грахоўскі // БДАМЛМ. — Фонд 66. — Воп. 1 — Адз. зах. 96. — Арк. 1-4.</ref>.
 
Паэт [[Станіслаў Пятровіч Шушкевіч|Станіслаў Шушкевіч]] запомніў сустрэчу з Тодарам Кляшторным у хаце сваіх бацькоў у вёсцы [[Вёска Шчытомірычы|Шчытомерычы]] каля Менска. Тодар Кляшторны, які адслужыў у [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]], завітаў у шынялі і будзёнаўцы і «''прачытаў прысутным свае вершы, многія радкі з якіх былі аўтабіяграфічнымі: „А даль квітнее крозамі, / так многа розных дзіў. <…> Пад воплескі асеннія / вось там, у тыя дні / мяне па той аселіцы / расстрэліваць вялі. / Вялі п’яныя ворагі… / Вакол вароні баль… / Каму ж жыццё ня дорага? / Кляшторны, стаў на банк! / Бяжы!… А лес рубінавы / табе падасць руку / пад рогат гільяцінавы, / пад свісты дзікіх куль“''»<ref>Шушкевіч, С. Кранаў душу і сэрца лірай: Да 70-годдзя з дня нараджэння Тодара Кляшторнага / С. шушкевіч // БДАМЛМ. — Фонд 12ю — Воп. 1. — Адз. зах. 1658 1658. Арк. 40</ref>.
 
== Ушанаваньне памяці ==
У [[2008]] годзе адной з вуліц вёскі [[Аграгарадок Камень, Лепельскі раён|Камень]] на [[Лепельскі раён|Лепельшчыне]] было прысвоена імя Тодара Кляшторнага<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 17 красавіка 2008| url = http://www.svaboda.org/content/article/1107064.html| загаловак = Вуліца імя Т.Кляшторнага зьявілася на радзіме паэта | фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Радыё Свабода]]| дата = 11 студзеня 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>. У вясковым Доме культуры таксама дзейнічае бібліятэка-музей Тодара Кляшторнага.