Розніца паміж версіямі "Удзельнік:Liashko/Пясочніца2"

няма тлумачэння праўкі
 
== Гісторыя ==
=== Паставы ===
Арганізацыя ўтвораная ўвосень 1945 года навучэнцамі Глыбоцкага педагагічнага вучылішча з удзелам вучняў сярэдніх школ Глыбокага.
Бальшыня сяброў Саюза беларускіх патрыётаў у гады Другой сусветнай вайны ўваходзіла ў шэрагі Саюза беларускай моладзі, што зрабіла значны ўплыў на іх нацыянальную свядомасць. Па вызваленні тэрыторыі БССР ад нямецкай адміністрацыі адбыліся змены ў навучальным працэсе, пачалася татальная русіфікацыя навучальных устаноў.
Сярод асноўных палажэнняў праграмы СПБ былі сапраўдная беларуская дзяржаўнасць і самастойнасць, дзяржаўнасць беларускай мовы, бела-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
 
У СБП не было выразна акрэсленай структуры: існавалі пасады старшыні і сакратара. Арганізацыя падзялялася на «пяцёркі» (групы з пяці чалавек), у якіх кожны ўдзельнік ведаў чатырох астатніх і старшыню. Уся праца вялася ў «пяцёрках». Не прадугледжвалася сходаў і канферэнцый, рабіліся захады па канспірацыі. Новыя сябры абіраліся паводле рэкамендацыі. Для ўступлення ў арганізацыю складалася прысяга, тэкст якой напісаў Алесь Юршэвіч. Па прыняцці прысягі, чалавек заносіўся ў агульны спіс сябраў СБП (спіс згарэў у часе пажару разам з архівам).
 
25 сакавіка 1946 года адбылася ўрачыстая прысяга сябраў СБП, прымеркаваная да 28-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Прысяга адбывалася на кватэры Лідзіі Несцяровіч. У ёй бралі ўдзел Лідзія Несцяровіч, Васіль Мядзелец, Антон Фурс, Марыя Бабіч, Людміла Краснадубская, сёстры Алена і Ларыса Барсук. Прысягу чыталі пад бела-чырвона-белым сцягам з выявай Пагоні, якая была перасланая сябрамі Пастаўскай групы «За Беларусь».
 
Удзельнікі сустракаліся паміж сабой, абмяркоўвалі падзеі ў навучанні, у горадзе і краіна. Гутарылі са знаёмымі навучэнцамі, рыхтавалі новых удзельнікаў да ўступлення ў СБП.
 
=== «За Беларусь», Глыбокае ===
Суполка «За Беларусь» была заснаваная ўвосень 1945 года студэнтамі Пастаўскага педагагічнага вучылішча, Міколам Асіенкам, Алесем Дзікім, Алесем Адамовічам. Імпульсам для стварэння таксама была русіфікацыя навучання, за адказы па-беларуску сталі зніжаць адзнакі. Частка студэнтаў Глыбоцкага педагагічнага вучылішча паводле розных прычын была вымушаная перавесціся ў Пастаўскае педагагічнае вучылішча. Сярод іх быў Валянцін Лагунёнак, які ўжо быў падрыхтаваны да ўступлення ў Глыбоцкі СБП. Узімку 1945 года ён наведаў былых калегаў у Глыбокім і паведаміў, што ў Паставах фактычна стварылася моладзевая патрыятычная суполка «За Беларусь». Дакладны час стварэння суполкі невядомы. Верагодна, пастаўская суполка існавала да прыезду Лагунёнка. Былі наладжаныя кантакты паміж Глыбоцкай і Пастаўскай арганізацыямі.
 
У пачатку 1946 года фарміруецца ядро арганізацыі: старшыня — Мікола Асіненка, сакратар — Алесь Адамовіч, скарбнік — Ліна Бароўка. Аб'яднанне не было палітычнай арганізацыяй. Планавалася, што праца будзе накіравана на прапаганду беларускай мовы і культуры, змаганне з русіфікацыяй.
 
8 сакавіка 1946 года на моладзевай вечарыне на кватэры Ніны Асіенкі адбыўся сход, на якім Мікола Асіенка ўрачыста абвясціў пра існаванне арганізацыі «За Беларусь». 25 сакавіка 1946 года ў вёсцы Рамелькі Пастаўскага раёна на хаце Міколы Асіенкі адбылося прыняцце прысягі сябрамі суполкі. Прысягу прымалі пад бела-чырвона-белым сцягам з выявай Пагоні, якую намалявала Алеся Умпіровіч (Фурс).
 
Увесну 1946 года на сустрэчы ў Глыбокім было дамоўлена пра аб'яднанне пастаўскай групы «За Беларусь» і Глыбоцкай арганізацыі СБП. Была прынятая агульная назва Саюз беларускіх патрыётаў.
 
=== Пасля аб'яднання ===
Агульнага кіруючага органа ў аб'яднанай арганізацыі не было. Дамоўлена пра неабходнасць перыядычных сустрэч у Глыбокім і Паставах, дзе будуць узгадняцца дзеянні суполак.
 
Увесну 1946 года адбыўся выпуск трэцяга курсу педагагічных вучылішч, некаторыя сябры СБП трапілі на працу ў школы.
9 029

правак