Розніца паміж версіямі "Размовы з удзельнікам:Вадзім Медзяноўскі"

др (Rubin16 перанёс старонку Размовы з удзельнікам:Medzianowsky у Размовы з удзельнікам:Вадзім Медзяноўскі: Automatically moved page while renaming the user "[[Special:CentralAu...)
 
Вітаю, улічыце, калі ласка, што назвы іншамоўнай літаратуры не перакладаюцца, а падаюцца як ёсць, паколькі ў іншым выпадку чытач не здолее адшукаць гэтую крыніцу пры патрэбе.--<font face="Segoe Script">[[Удзельнік:Хомелка|Хамелка]]/ [[Размовы з удзельнікам:Хомелка|разм.]]</font> 08:54, 1 чэрвеня 2017 (+03)
 
== Пра пераклад назваў біялагічных таксонаў ==
 
А канкрэтна пра [[Качанная капуста#Хваробы і шкоднікі|гэты раздзел]]. Вітаю. Калі вы не маеце аўтарытэтнай беларускамоўнай крыніцы для назваў таксону, трэба выкарыстоўваць лацінскую навуковую назву. Разумею, што гэта карпатлівая праца, але толькі так. Паколькі зусім няма гарантый, што ўяўная сосновая блоха у нас будзе звацца хваёвай блошкай. Прынамсі, варта падумаць, а чаму вы робіце кальку іменна з рускай мовы. Напрыклад, [[талакнянка звычайная]] на фінскай завецца sianmarja (у даслоўным перакладзе — «свіная ягада») і sianpuolukka («свіныя брусніцы»), а па-беларуску - мядзведжае вушка ці мядзведжая ягада, таму і карыстаемся лацінскай навуковай назвай для тых таксонаў, для якіх няма добрага беларускамоўнага пацверджання.--<font face="Segoe Script">[[Удзельнік:Хомелка|Хамелка]]/ [[Размовы з удзельнікам:Хомелка|разм.]]</font> 22:02, 22 жніўня 2017 (MSK)