Розніца паміж версіямі "Пскоўская рэспубліка"

вікіфікацыя, вычытка
(Removing "Rus-1389.png", it has been deleted from Commons by AFBorchert because: per c:Commons:Deletion requests/File:Rus-1389.png.)
(вікіфікацыя, вычытка)
У VІІ-VIІI ст. акрэсленую тэрыторыю, аж да паўднёвых берагоў Чудскага возера засялілі [[крывічы]]. Яны ўвесь час кантактавалі з мясцовымі фіна-ўгорскімі плямёнамі і таму склалі асобную групу пскоўскіх крывічоў. Упершыню пскоўскія крывічы згадваюцца ў [[Аповесць мінулых часоў|«Аповесці мінулых часоў»]] пад [[859]] у сувязі з іх сумесным паходам на [[Візантыя|Візантыю]] ў складзе войска кіеўскіх князёў [[Алег, князь|Алега]] і [[Ігар, князь|Ігара]]. Пад 862 у летапісе згадваецца вараг Трувор, што пасяліўся сярод пскоўскіх крывічоў на гарадзішчы, якое ў яго гонар названае Труворавым. Пазней (у 1329) тут будуецца каменная цвярдыня, што дайшла да нашых дзён і ўзнікае горад [[Ізборск]], які ў кан. XIV — пач. XV ст. меў пасады і гарадскі могільнік.
 
У VІІІ ст. ўзнікае горад [[Пскоў]], на высокай скале ў сутоцы рэчак Вялікай і Пскавы. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам у крывіцкіх землях. Першы раз у летапісе Пскоў згадваецца пад 903 годам. З Х ст. ён у складзе Кіеўскай Русі, а з ХІІ ст. належыць [[Наўгародская дзяржава|Наўгародскай дзяржаве]]. У [[1240]] г. горад захапілі крыжакі, але ўпраз [[1242]]два гады яго вызвалілі войскі ноўгарадскага князя [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Неўскага]].
 
Вялікі ўклад у атрыманне Псковам незалежнасці ад Ноўгарада зрабіў князь [[Даўмонт Пскоўскі|Даўмонт]]. Гэты Нальшчанскі князь у 1263 забіў [[Міндоўг]]а, заснавальніка [[ВКЛ]] і ў [[1265]] з дружынай у 300 чалавек уцёк у Пскоў, ратуючыся ад войска сына Міндоўга — [[Войшалк]]а. У 1266 г. ён прымае хрысціянства і імя Цімафей і абіраецца князем. Доўгі час ён ваюе з крыжакамі, а таксама з [[Полацкае княства|Полацкам]] і нават забівае Полацкага князя [[Гердзень|Гердзеня]]. Пасля смерці князя кананізавалі як Святога Цімафея — абаронцу Пскова, а яго меч лічыўся сімвалам незалежнасці.
 
У часы [[Гедзімін]]а Пскоў хацеў канчаткова вызваліцца зад залежнасці ад Ноўгарада, і таму яго адносіны з ВКЛ значна палепшыліся. Актыўна памагаўдапамагаў пскоўцам зяць Гедзіміна [[Давыд Гарадзенскі]]. Калі крыжакі ў [[1323]] г. асадзілі Пскоў, ён адагнаў іх ад горада і знішчыў сценабітныя машыны крыжакоў.
 
У [[1341]] г. пскоўцы звярнуліся па падтрымку да [[Альгерд]]а, і ён прыйшоў ім на дапамогу разам з [[Кейстут]]ам. Сын Альгерда [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]] быў ахрышчаны і стаў пскоўскім князем з 1342 па 1345 гг. Яго намеснікам быў таксама выхадзец з ВКЛ — Юры Вітаўтавіч. У [[1342]] г. пры абароне Пскова ад крыжакоў загінуў сын полацкага князя Воіна — Любка.
 
 
6 216

правак