Розніца паміж версіямі "Крывічы"

1 145 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
+
(+)
(+)
{{вызнч|1=Крывічы&#769;}} (гістар. {{вызн2|1=крэвы}}, магчыма {{вызн2|1=скрэвы}}<ref>Відаць, [[патронім]] ад імя Крэва. Ермаловіч...</ref>): [[Славяне|усходнеславянскае]] [[Племя|племя]] ([[Саюз плямёнаў|саюз плямёнаў]]), заходняга паходжання (магчыма, з земляў сучаснай [[Польшча|Польшчы]] або [[Германія|Германіі]]<ref>Паводле К. Бугі, А. Спіцына, В. Сядова, працыт. у: Ермаловіч, С. 29.</ref>). Самае шматлікае ўсходнеславянскае племя<ref>Ермаловіч, С. 28.</ref>.
 
Па-рознаму выводзяць гісторыкі назву "крывічы": ад прозвішча старэйшага роду Крыў (Крыва), што найбольш верагодна, ад слоў "крэўныя" (блізкія па крыві, у сэнсе параднёныя), ад імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейтэ, ад "крывізны" гарыстай мясцовасці і інш.
Самае шматлікае ўсходнеславянскае племя<ref>Ермаловіч, С. 28.</ref>.
 
Крывічы займалі значны абшар Усходняй Еўропы. Яны жылі ў вярхоўях [[Дняпро|Дняпра]], [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]], [[Волга|Волгі]], на поўдні ад Чудскага возера. Звесткі аб іх змешчаны ў [[Аповесць мінулых гадоў|"Аповесці мінулых гадоў"]] пры апісанні падзей 9-10 ст. і папярэдняга часу. Пра крывічоў пісаў таксама візантыйскі гісторык 10 ст. Канстанцін Парфірародны.
 
У час [[Славянская каланізацыя Беларусі|славянскай каланізацыі]] масава рассяляліся з захаду на ўсход, занялі землі паміж [[Пскоўскае возера|Пскоўскім возерам]] ''на поўначы'' і [[Верхні Сож|Верхнім Сожам]] і [[рака Дзясна|Дзясной]] ''на поўдні''; паміж [[Кастрамское Паволжа|Кастрамскім Паволжам]] ''на ўсходзе'' і [[Верхняе Панямонне|Верхнім]], магчыма, і [[Сярэдняе Панямонне|Сярэднім Панямоннем]] ''на захадзе''. На сваіх паўночнай і заходняй межах заселеныя імі землі узаемна перамешваліся з землямі [[Дрыгавічы|дрыгавічоў]].