Вязань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
 
[[Файл:Viazań. Вязань (1900).jpg|міні|]]У 1780 годзе [[Караль Радзівіл Пане Каханку]] напэўна выкупіў застаўное права на маёнтак Вязынь ад Ваньковічаў і аддаў на тры гады за 656000 польскіх злотых сваёй сястры -- Вераніцы Іаане Радзівіл, жонцы з 1772 года [[Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі|Францішака Станіслава Гутэн-Чапскага]], ваяводы хэлмінскага. Вераніка з Радзівілаў Чапская трымала Вязынь у заставе ў 1780-1789 гадах. У 1789 годзе Вязынь пераходзіць у заставу да Антонія Пятровіча Багдашэўскага, ротмістра мазырскага.<ref name=":0" />
 
Вязынь быў цэнтрам вялікай гаспадаркі, куды ўваходзілі навакольныя вёскі і фальваркі. Але арандатары XVIII ст. напэўна не дужа дбалі пра аднаўленне пабудоў і наогул укладанне ўласных сродкаў на падтрыманне гаспадаркі. У 1807 годзе было зроблена “Апісанне забудаванняў маёнтка Вязынь і да яго належных фальваркаў”, якое сведчыць, што ў Вязыні частка жылых і гаспадарчых будынкаў, нават дом эканома, згнілі і патрабуюць рамонту. Аднак на гэты час былі новыя пуня, вазоўня, абора, гумно і піўны бровар, напэўна, пабудаваныя ўжо Багдашэўскім. Паводле перапісу маёмасці за 1808 год да Вязыня належалі Czeczyn Loh (будучы Фаніпаль),  Szpilkі,  Mazury,  Janowicze,  Ostrowice, Siedliszcza, Lisowsczyna,  Paulucie, Hrychyna,  Plewaki,  Zastarzynce,  Ostrowek,  Zmaki,  Besmanowka,  Rubilki,  Suchodol, Sokolsczyzna,  Zdanowicze,  Ploske,  Sudniki, Wiesoly Uhol,  Luzok, Lukoszyn, Szabuniowsczyzna,  Szatanowscz,  Harbuzy, Skorobohate. Антонію Багдашэўскаму належала 430 “душ обоего пола”.<ref name=":0" />
 
{{зноскі}}