Вязань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 77:
У час [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654—1667|вайны 1654—1667 гадоў]] казакі [[Іван Нікіфаравіч Залатарэнка|І. Залатарэнкі]] ў ліпені 1655 года спалілі і разрабавалі Койданава і наваколлі. У гэтых умовах муж Рэгіны, земскі пісар менскі [[Крыштаф Валадковіч]], прысягнуў маскоўскаму цару [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксею Міхайлавічу]]. Цар загадваў свайму ваяводзе Арсеньеву, каб ў Менскім павеце ўсе маёнткі Радзівілаўскія і тыя, чые ўладальнікі не прысягнулі яму, забіраў на царскае імя. Арсеньеў паведамляў пра выкананне загаду і пра пасылку капітана Цімафея Жамчужнікава збіраць хлеб па Менскім павеце, але з-за казацкага рабавання ніякага хлеба ў сялян не было. З-за голаду адбываюцца масавыя рабункі маёнткаў у ваколіцах Койданава. Сам цар Аляксей Міхайлавіч ў верасні 1656 года праязджаў праз Грытчына, Вязынь і Койданава падчас інспекцыі захопленых тэрыторый.<ref name=":0" />
 
Спадчынніца па Багуславе Радзівіле -- — пфальцграфіня рэйнская Людавіка Караліна Радзівіл, у 1691 годзе пацвярджае застаўное права Рэгіне Валадковічавай. Радзівілаўскую пазыку 70000 талераў атрымаў толькі ў 1738 годзе нашчадак Самуэля Філіповіча — Фларыян, гараднічы віленскі. Неўзабаве Фларыян Філіповіч перадаў застаўное права на Вязынь Уладзіславу Тадэвушу Ваньковічу, земскаму войскаму менскаму. Напэўна, іх звязвала сваяцтва, жонкай Уладзіслава была Тэрэза з Філіповічаў. Ваньковічы трымалі ў заставе Вязынь у 1738-17801738—1780 гадах.<ref name=":0" />
 
[[Файл:Viazań. Вязань (1900).jpg|міні|]]У 1780 годзе [[Караль Радзівіл Пане Каханку]] напэўна выкупіў застаўное права на маёнтак Вязынь ад Ваньковічаў і аддаў на тры гады за 656000 польскіх злотых сваёй сястры -- — Вераніцы Іаане Радзівіл, жонцы з 1772 года [[Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі|Францішака Станіслава Гутэн-Чапскага]], ваяводы хэлмінскага. Вераніка з Радзівілаў Чапская трымала Вязынь у заставе ў 1780-17891780—1789 гадах. У 1789 годзе Вязынь пераходзіць у заставу да Антонія Пятровіча Багдашэўскага, ротмістра мазырскага.<ref name=":0" />
 
Вязынь быў цэнтрам вялікай гаспадаркі, куды ўваходзілі навакольныя вёскі і фальваркі. Але арандатары XVIII ст. напэўна не дужа дбалі пра аднаўленне пабудоў і наогул укладанне ўласных сродкаў на падтрыманне гаспадаркі. У 1807 годзе было зроблена “Апісанне«Апісанне забудаванняў маёнтка Вязынь і да яго належных фальваркаў”фальваркаў», якое сведчыць, што ў Вязыні частка жылых і гаспадарчых будынкаў, нават дом эканома, згнілі і патрабуюць рамонту. Аднак на гэты час былі новыя пуня, вазоўня, абора, гумно і піўны бровар, напэўна, пабудаваныя ўжо Багдашэўскім. Паводле перапісу маёмасці за 1808 год да Вязыня належалі Czeczyn Loh (будучы Фаніпаль),  Szpilkі,  Mazury,  Janowicze,  Ostrowice, Siedliszcza, Lisowsczyna,  Paulucie, Hrychyna,  Plewaki,  Zastarzynce,  Ostrowek,  Zmaki,  Besmanowka,  Rubilki,  Suchodol, Sokolsczyzna,  Zdanowicze,  Ploske,  Sudniki, Wiesoly Uhol,  Luzok, Lukoszyn, Szabuniowsczyzna,  Szatanowscz,  Harbuzy, Skorobohate. Антонію Багдашэўскаму належала 430 “душ«душ обоего пола”пола».<ref name=":0" />
 
{{зноскі}}