Вязань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
[[Файл:Viazań. Вязань (1900).jpg|міні|]]У 1780 годзе [[Караль Радзівіл Пане Каханку]] напэўна выкупіў застаўное права на маёнтак Вязынь ад Ваньковічаў і аддаў на тры гады за 656000 польскіх злотых сваёй сястры — Вераніцы Іаане Радзівіл, жонцы з 1772 года [[Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі|Францішака Станіслава Гутэн-Чапскага]], ваяводы хэлмінскага. Вераніка з Радзівілаў Чапская трымала Вязынь у заставе ў 1780—1789 гадах. У 1789 годзе Вязынь пераходзіць у заставу да Антонія Пятровіча Багдашэўскага, ротмістра мазырскага.<ref name=":0" />
 
Вязынь быў цэнтрам вялікай гаспадаркі, куды ўваходзілі навакольныя вёскі і фальваркі. Але арандатары XVIII ст. напэўна не дужа дбалі пра аднаўленне пабудоў і наогул укладанне ўласных сродкаў на падтрыманне гаспадаркі. У 1807 годзе было зроблена «Апісанне забудаванняў маёнтка Вязынь і да яго належных фальваркаў», якое сведчыць, што ў Вязыні частка жылых і гаспадарчых будынкаў, нават дом эканома, згнілі і патрабуюць рамонту. Аднак на гэты час былі новыя пуня, вазоўня, абора, гумно і піўны бровар, напэўна, пабудаваныя ўжо Багдашэўскім. Паводле перапісу маёмасці за 1808 год да Вязыня належалі Czeczyn Loh (будучыцяперашні [[Горад Фаніпаль|Фаніпаль]]), Szpilkі, Mazury, Janowicze, Ostrowice, Siedliszcza, Lisowsczyna, Paulucie, Hrychyna, Plewaki, Zastarzynce, Ostrowek, Zmaki, Besmanowka, Rubilki, Suchodol, Sokolsczyzna, Zdanowicze, Ploske, Sudniki, Wiesoly Uhol, Luzok, Lukoszyn, Szabuniowsczyzna, Szatanowscz, Harbuzy, Skorobohate. Антонію Багдашэўскаму належала 430 «душ» абодвух полаў.<ref name=":0" />
 
{{зноскі}}