Вязань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ст
Радок 82:
 
Вязынь быў цэнтрам вялікага маёнтка, куды ўваходзілі навакольныя вёскі і фальваркі. Пасэсары XVIII ст. напэўна не дужа дбалі пра аднаўленне пабудоў і ўкладанне сродкаў на падтрыманне гаспадаркі. У 1807 годзе было зроблена «Апісанне забудаванняў маёнтка Вязынь і да яго належных фальваркаў», яно сведчыць, што ў Вязыні жылыя і гаспадарчыя будынкі, нават дом эканома, згнілі і патрабуюць рамонту. Аднак былі ўжо і новыя пуня, вазоўня, абора, гумно і піўны бровар, напэўна, пабудаваныя ўжо Багдашэўскім. Паводле перапісу маёмасці за 1808 год да Вязыня належалі Czeczyn Loh (цяперашні [[Горад Фаніпаль|Фаніпаль]]), Szpilkі, Mazury, Janowicze, Ostrowice, Siedliszcza, Lisowsczyna, Paulucie, Hrychyna, Plewaki, Zastarzynce, Ostrowek, Zmaki, Besmanowka, Rubilki, Suchodol, Sokolsczyzna, Zdanowicze, Ploske, Sudniki, Wiesoly Uhol, Luzok, Lukoszyn, Szabuniowsczyzna, Szatanowscz, Harbuzy, Skorobohate. Антонію Багдашэўскаму належала 430 «душ» абодвух полаў.<ref name=":0" />
 
У руска-французскую вайну 1812 года ўладальнік Вязыня -- Дамінік Радзівіл, быў на баку французаў, а пасэсар -- Антоній Багдашэўскі, прынамсі, вітаў іх прыход. Дамінік Радзівіл з 1811 года ў чыне палкоўніка ўзначальваў 8-ы уланскі полк французскай арміі, які экіпіраваў на ўласны кошт. Пасля паражэння Напалеона у рускай кампаніі, Дамінік Радзівіл з французскай арміяй пакінуў межы Расейскай імперыі, загінуў у бітве пры Ганаў (30.10.1813). Многія маёнткі Радзівілаў былі секвестраваны, а пазней раздадзены розным асобам. Напрыклад, Койданава з наваколлямі атрымаў князь Вітгенштэйн. Вязынь жа застаўся ў пракуратарскай маёмасці дачкі Дамініка -- Стэфаніі Радзівіл (1809-1832).<ref name=":0" />
 
У 1820 годзе Антоній Багдашэўскі, рэчыцкі ротмістр, купіў з фундуша Стэфаніі Радзівіл маёнтак Вязынь з засценкамі Pawełków, Bereża, Czeczyn, Lisowszczyzna, Komarowszczyzna, Pawlucie i Czeremsk.<ref name=":0" />
 
{{зноскі}}