Пскоўская рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, вычытка
др афармленне
Радок 78:
'''Пскоўская рэспубліка''' існавала паміж другой паловай XIII ст. і першай паловай XVI ст. на тэрыторыі ўздоўж рэк Вялікая і Нарова (сучасн. [[Пскоўская вобласць]] Расіі).
 
У VІІ-VIІIVІІ—VIІI ст. акрэсленую тэрыторыю, аж да паўднёвых берагоў Чудскага возера засялілі [[крывічы]]. Яны ўвесь час кантактавалі з мясцовымі фіна-ўгорскімі плямёнамі і таму склалі асобную групу пскоўскіх крывічоў. Упершыню пскоўскія крывічы згадваюцца ў [[Аповесць мінулых часоў|«Аповесці мінулых часоў»]] пад [[859]] у сувязі з іх сумесным паходам на [[Візантыя|Візантыю]] ў складзе войска кіеўскіх князёў [[Алег, князь|Алега]] і [[Ігар, князь|Ігара]]. Пад 862 у летапісе згадваецца вараг Трувор, што пасяліўся сярод пскоўскіх крывічоў на гарадзішчы, якое ў яго гонар названае Труворавым. Пазней (у 1329) тут будуецца каменная цвярдыня, што дайшла да нашых дзён і ўзнікае горад [[Ізборск]], які ў кан. XIV — пач. XV ст. меў пасады і гарадскі могільнік.
 
У VІІІ ст. ўзнікае горад [[Пскоў]], на высокай скале ў сутоцы рэчак Вялікай і Пскавы. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам у крывіцкіх землях. Першы раз у летапісе Пскоў згадваецца пад 903 годам. З Х ст. ён у складзе Кіеўскай Русі, а з ХІІ ст. належыць [[Наўгародская дзяржава|Наўгародскай дзяржаве]]. У [[1240]]  г. горад захапілі крыжакі, але праз два гады яго вызвалілі войскі ноўгарадскага князя [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Неўскага]].
 
Вялікі ўклад у атрыманне Псковам незалежнасці ад Ноўгарада зрабіў князь [[Даўмонт Пскоўскі|Даўмонт]]. Гэты Нальшчанскі князь у 1263 забіў [[Міндоўг]]а, заснавальніка [[ВКЛ]] і ў [[1265]] з дружынай у 300 чалавек уцёк у Пскоў, ратуючыся ад войска сына Міндоўга — [[Войшалк]]а. У 1266  г. ён прымае хрысціянства і імя Цімафей і абіраецца князем. Доўгі час ён ваюе з крыжакамі, а таксама з [[Полацкае княства|Полацкам]] і нават забівае Полацкага князя [[Гердзень|Гердзеня]]. Пасля смерці князя кананізавалі як Святога Цімафея — абаронцу Пскова, а яго меч лічыўся сімвалам незалежнасці.
 
У часы [[Гедзімін]]а Пскоў хацеў канчаткова вызваліцца ад залежнасці Ноўгарада, і таму яго адносіны з ВКЛ значна палепшыліся. Актыўна дапамагаў пскоўцам зяць Гедзіміна [[Давыд Гарадзенскі]]. Калі крыжакі ў [[1323]]  г. асадзілі Пскоў, ён адагнаў іх ад горада і знішчыў сценабітныя машыны крыжакоў.
 
У [[1341]]  г. пскоўцы звярнуліся па падтрымку да [[Альгерд]]а, і ён прыйшоў ім на дапамогу разам з [[Кейстут]]ам. Сын Альгерда [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]] быў ахрышчаны і стаў пскоўскім князем з 1342 па 1345  гг. Яго намеснікам быў таксама выхадзец з ВКЛ — ЮрыЮрый Вітаўтавіч. У [[1342]]  г. пры абароне Пскова ад крыжакоў загінуў сын полацкага князя Воіна — Любка.
 
 
У выніку ўдзелу Пскова ў барацьбе супраць [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]] яго ўплыў істотна павялічыўся, што прывяло да яго фактычнай аўтаноміі. У [[1348]] пасля падпісання з Ноўгарадам БолатаўскайБолатаўскага дамовыдагавора, Пскоўская дзяржава канчаткова стала незалежнай. Аднак духоўная ўлада засталася ў руках наўгародскага ўладыкі, які раз у тры гады прыязджаў у Пскоў і здзяйсняў царковныцаркоўны суд.
 
Пскоўская дзяржава была невялікай і займала тэрыторыю ўздоўж рэк Вялікая і Нарова. З поўдня на поўнач яна мела даўжыню каля 300 км пры шырыні каля 100 км. Акрамя рэчак, Пскоўская зямля мела і два буйныя возеры — Чудскае і Пскоўскае.
Радок 99:
У XV ст. эканоміка Пскова знаходзілася на ўздыме. Сяляне вырошчвалі шмат жыта, а таксама пшаніцу, авёс, ячмень. На гародах збіралі добрыя ўраджаі рэпы, цыбулі і капусты. Пскоўскі лён актыўна вывозіўся ў краіны Прыбалтыкі. Актыўна развівалася рыбалоўства, вырабляліся вялікія лодкі — уганы. Славіліся і мясцовыя рамеснікі, якія шылі адзенне, апрацоўвалі металы і скуры, выраблялі солад і малолі муку. Пскоўскія муляры запрашаліся на працу ў Масковію і іншыя краіны Усходняй Еўропы. У Пскове таксама квітнеў выраб званоў. Актыўна развіваўся і гандль з суседзямі — Цвярской дзяржавай, Ноўгарадам, Разанню, ВКЛ, а таксама з нямецкімі краінамі. З [[1424]] Пскоў наладзіў чаканку ўласнай срэбранай манеты з выявай рысі — герба горада.
 
У XV ст. Пскоў стаў праводзіць прамаскоўскую палітыку і спадзяваўся такім чынам захаваць сваю незалежнасць. Ён падтрымліваў [[Маскоўская дзяржава|Масковію]] ў войнах з Ноўгарадам і ВКЛ, асабліва падў час вайны 1500—1503. Але гэта не дапамагло пскоўцам, бо Масковія не хацела мець у сябрах незалежную рэспубліку.
 
[[13 студзеня]] [[1510]] маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, быў спушчаны са званіцы Вечавы звон як сімвал волі і незалежнасці. 300 самых багатых сем'яўсямей пскоўскіх баяр і купцоў адправілі ў ссылку. Ім дазвалялі ўзяць з сабою толькі тое, што апранута на целе. Таму на дзяцей апраналі па 2-3 футры, хавалі залатыя манеты ў жаночую бялізну і нават у задні праход.
 
Да сённяшняга часу захаваліся пскоўскія летапісы XIV—XVII ст. у колькасці 25 спісаў. Найбольш цікавы летапісны збор 1450-60-х гг., які вёўся пры Троіцкім манастыры.
 
== Гл. таксама ==
* [[Пскоўская школа дойлідства]]
 
{{зноскі}}