Мікалай Радзівіл Стары: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 55:
 
== Біяграфія ==
Сын [[Радзівіл Осцікавіч|Радзівіла Осцікавіча]]. [[Намеснік смаленскі]] з 1481. У [[1488]] як [[кашталян троцкі]] і [[намеснік новагародскі]] ўвайшоў у склад Рады ВКЛ. Хутка вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў [[1491]]<ref>Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DiG, 2004.</ref> заняў урады ваяводы віленскага і канцлера літоўскага. Выконваючы завяшчанне вялікага князя [[Казімір Ягайлавіч|Казіміра]], у [[1492]] забяспечыў пераход вялікалітоўскага стальца да [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра Ягелончыка]]. Выступаў за шлюб Аляксандра з [[Алена Іванаўна|Аленай Іванаўнай]], дачкой вялікага князя маскоўскага [[Іван III, вялікі князь маскоўскі|Івана III]]. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў [[1499]] новага акта уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. Паводле завяшчання Аляксандра садзейнічаў перадачы ў [[1506]] вялікалітоўскага стальца [[Жыгімонт I|Жыгімонту I]]. Стварыў вялікую латыфундыю, якая заклала падмурак магутнасці роду [[род Радзівілаў|Радзівілаў]]. Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і інш. ў Літве; [[Жупраны|Жупранамі]], [[Геранёны|Геранёнамі]] каля Ашмян, [[Нягневічы|Нягневічамі]], воласцю Бобрык на Прыпяці. У шлюбе з Соф'яй Манівід меў [[Ганна Радзівіл, 1476—1522|дачку]], сыноў [[Мікалай Радзівіл, 1470—1521|Мікалая]], [[Ян Радзівіл, 1474—1522|Яна]], [[Войцех Радзівіл|Войцеха]], [[Юрый Радзівіл Геркулес|Юрыя]]. Пасля быў жанаты з Соф'яй, дачкой князя Івана Юр'евіча Заслаўскага, і з Соф'яй (Фядорай), дачкой князя Івана Рагацінскага.
 
== Галерэя ==