Ігнат Багдашэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творчасць: +ілюстрацыя
Радок 9:
 
== Творчасць ==
[[File:Ignacy Bogdaszewski. Kilka ballad i powieści. Wilno, 1826.jpg|thumb|Вокладка «Kilka ballad i powieści».]]
Аўтар паэтычнага зборніка на польскай мове «Некалькі балад і аповесцейаповесці» (''Kilka ballad i powieści''; Вільня, 1826), які выдаў ананімна<ref>Estr. XIX. 2 wyd. t. 2 s. 413.</ref>. У зборнік увайшлі зварот «Do ks. Jozafata Bułhaka», аповесць у 3-х частках «Walgierz i Heligunda», балады «Czeremek», «Kamienie w Pieszczanach», «Cmentarz», «Przyłuki», аповесці «Ptak złej wróżby», «Wolkowicze», думка «Ruczajek w Olsztynie». Пазней друкаваў вершы і балады ў [[Варшаўскі кур’ер, штодзённік|«Варшаўскім кур'еры»]], з часам творы сталі больш падобныя да папулярных сталічных рамансаў. Музыку на тэксты падбірала сястра Антаніна.<ref name=":0" />
 
Пераклаў на польскую мову «Гістарычныя думы» [[Кандрат Фёдаравіч Рылееў|К. Рылеева]] (Вільня, 1829; цэнзурны дазвол 25.5.1829, цэнзар — [[Павел Кукальнік]]), прозвішча перакладчыка ў выданні таксама не пазначана. У зборнік увайшла прадмова Рылеева і 17-ць дум з гістарычнымі даведкамі з выдання 1825 года — «Вешчы Алег», «Вольга пры магіле Ігара», «Святаслаў», «Святаполк», «Рагнеда», «Баян», «Мсціслаў Удалы», «Міхаіл Цвярскі», «Дзімітрый Данской», «Курбскі», «Смерць Ярмака», «Барыс Гадуноў», «Дзмітрый Самазванец», «Багдан Хмяльніцкі», «Артамон Мацвееў», «Пётра Вялікі ў Астрагожску», «Дзяржавін». У выданне не ўвайшлі думы «Глінскі», «Іван Сусанін», «Валынскі», «Наталля Далгарукова». Было пазначана «Напісаў у Антосіна 1829 года красавіка 16 дня»<ref name=":2" />.