Вольга Міхайлаўна Фрэймут: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{асоба}} '''Алена Барысаўна Спірыдовіч''' (нар. {{ДН|25|2|1982}}, Новы Раздзіл, Львоўская воблас...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:33, 27 жніўня 2017

Алена Барысаўна Спірыдовіч (нар. 25 лютага 1982, Новы Раздзіл, Львоўская вобласць, Украіна) — украінская тэлевядучая, журналістка і мадэль.

Вольга Міхайлаўна Фрэймут
укр.: Ольга Михайлівна Фреймут
Імя пры нараджэнні укр.: Ольга Михайлівна Коник
Род дзейнасці журналістка, мадэль, акцёрка, тэлевядучая, пісьменніца, фотамадэль
Дата нараджэння 25 лютага 1982(1982-02-25) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Экс-вядучая праграмы «Пад'ём» на «Новым канале», «Шоўманія», «Хто зверху?», «Рэвізору», былая сувядучая праграмы «Страсці за рэвізорам» на «Новым канале», і «Голас краіны. Перазагрузка» на тэлеканале «1+1». З 2014 па 2015 год — вядучая перадачы «Інспектар Фрэймут» на тэлеканале «1+1».

Біяграфія

Нарадзілася 25 лютага 1982 г. ў г. Новы Раздзіл Львоўскай вобласці. Бацька — футбаліст, маці — майстар спорту па плаванні. У раннім дзяцінстве наведвала матчы з удзелам бацькі.Восем гадоў вучылася ў музычнай школе ігры на фартэпіяна.

Ступень магістра міжнароднай журналістыкі атрымала ў Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка і Гарадскім універсітэце Лондана, дзе атрымала дыплом "magna cum laude". Падчас вучобы працавала афіцыянткай.

Кар'ера

Працавала журналістам у кампаніі Бі-Бі-Сі. Здымалася ў рэкламе. Пасля Памаранчавай рэвалюцыі вярнулася з Лондана ў Кіеў, дзе атрымала працу ў міжнародным аддзеле 5-га канала. Пасля зразумела, што праца журналіста-міжнародніка яе не задавальняе. Некаторы час прапрацавала fashion-журналістам у праграме "Сняданак з 1+1". У 2008 г. ранішняе шоў на «1+1» закрылі. Аб кастынгу на ранішняе шоў «Новага канала» даведалася ад прадзюсара і журналіста Людмілы Падлеўскай і пасля паспяховага праходжання спроб стала сувядучай «Пад'ёму» разам з Аляксандрам Педанам і Сяргеем Прытулай. 27 траўня 2011 г. выйшаў апошні эфір «Пад'ёму» ў такім складзе.

У 2010 г. была тварам новай калекцыі ўкраінскага дызайнера Аксаны Караванскай.

З чэрвеня 2011 г. сумесна з Дзмітрыем Калядэнка вяла «Шоўманію». 4 сакавіка 2012 г. праект зачынілі.

У канцы жніўня 2011 г. стартавала праграма «Рэвізор», у якой Вольга Фрэймут правярала якасць устаноў сферы абслугоўвання Украіны. Гэтая перадача стала адным з самых паспяховых праектаў "Новага канала" у сезоне 2011/12 і перамагла ў номінаціії «Лепшае інфармацыйна-забаўляльнае шоў» на Тэлетрыўмфе 2012 г. 10 сакавіка — 2 чэрвеня 2012 г. разам з Сяргеем Прытулай вяла шоу "Хто зверху?".

2011 г. ў складзеным часопісам «Фокус» рэйтынгу «30 самых паспяховых тэлевядучых Украіны» Вольга Фрэймут заняла 26 месца. Мае вопыт у галіне дубляжу: летам 2011 г. агучыла Смурфету са Смурфікаў і Грэйс Кэлі ў фільме «Прынцэса Манака» (2014).

2 снежня 2011 г. вяла лёсаванне групавога этапу Чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 г. У 2012 г. разам з Педаном і Прытулай вяла праект «Кабрыялета».

У 2012 г. агучыла аўдыясборку «Казкі братоў Грым». Праект быў рэалізаваны часопісам «Карэспандэнт» у супрацоўніцтве з Саветам немцаў Украіны і Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ва Украіне. Восенню 2012 г. як член журы ўдзельнічала ў шоў вялікіх пераўвасабленняў «ШОУМАЅТГОУОН».

З 9 сакавіка 2013 г. на «Новым канале» ідзе другі сезон шоу «Хто зверху?», які вядзе Вольга Фрэймут разам з Сяргеем Прытулай.

У 2013 г. стала тварам фарбы для валасоў Garnier Color Naturals. З 2013 г. - рэкламны твар пітных ёгуртаў «Актывія».

З кастрычніка 2013 г. разам з Арамам Мнацаканавым вяла на «Новым канале» шоў «Вайна светаў. Рэвізор супраць Шэфа».

У лістападзе 2013 г. выйшаў фільм Любаміра Лявіцкага «Цені незабытых продкаў», дзе ў эпізадычнай ролі журналісткі з'яўляецца Фрэймут.

24 снежня 2013 г. былі падпісаныя дакументы аб звальненні з Новага канала, і пераход Фрэймут на 1+1

З 2 сакавіка 2014 г. ў эфіры тэлеканала «1+1» выходзіць праграма «Голас краіны. Перазагрузка», дзе Вольга з'яўляецца вядучай.

3 верасня 2014 г. на «1+1» адбылася прэм'ера аўтарскай праграмы Вольгі — «Інспектар Фрэймут», у якім вядучая правярае ўстановы грамадскага харчавання.

У 2015 годзе стала асобай Ювелірнага дома ZARINA.

З 11 кастрычніка 2015 г. - трэнер у шоў "Маленькія гіганты" на 1+1. У 2016 г. знялася ў эпізадычнай ролі расійска-украінскага серыяла «Гатэль Элеон». Голас Вольгі была прадубляваны іншай актрысай.


Зноскі