Аляксандр Львовіч Вернікоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
др Дадаў спасылку на Вернікоўскіх
Радок 5:
Паходзіў з сям'і псаломшчыка Віленскага Прачысценскага сабора. У [[1893]]—[[1897]] вучыўся ў Замкавым 2-класным прыходскім вучылішчы. У [[1901]] скончыў [[Віленскае андрэеўскае духоўнае вучылішча]]. У [[1901]]—[[1907]] вучыўся ў [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскай духоўнай семінарыі]]. З чэрв. [[1907]] — канцылярскі служачы Віленскага філіяла Дзяржаўнага банка. [[5.5]].1908 прызначаны псаломшчыкам у царкву Казанскага пяхотнага юнкерскага вучылішча. [[25.8]].[[1909]] паступіў у Казанскую духоўную акадэмію, скончыўшы якую атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Са жн. [[1914]] канцылярскі служачы Казанскай кантрольнай палаты. У канцы [[1914]] прызначаны на пасаду нам. інспектара Тульскай духоўнай семінарыі; адначасова выкладаў у ёй нямецкую і французскую мовы. Вярнуўся ў [[Заходняя Беларусь|Зах. Беларусь]] у лют. [[1922]]. Працаваў псаломшчыкам Нараўскай царквы Белавежскага павета. У [[1922]]—[[1923]] дырэктар [[Радашковіцкая беларуская гімназія|беларускай гімназіі]] ў [[Радашковічы|Радашковічах]]. З [[16.10]].[[1923]] настаўнік гісторыі, царкоўных спеваў і беларускай мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Пэўны час жыў у [[Беласток]]у. Пазней пераехаў у [[Мінск]], дзе служыў настаяцелем Свята-Петрапаўлаўскай царквы на Нямізе. У жн. [[1944]] браў удзел у сходзе духавенства, дзе выступіў з асуджэннем камуністычных парадкаў. Арыштаваны савецкімі ўладамі [[3.1]].[[1945]], асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў на [[Урал]]е, у [[Сібір]]ы і [[Казахстан]]е. У [[Беларусь]] вярнуўся ў [[1950]]. Служыў настаяцелем у мяст. Дварэц ([[Дзятлаўскі раён]]) і ў мяст. Леніна ([[Слуцкі раён]]), дзе выйшаў на пенсію. Потым пераехаў да сына Святаслава ў Оршу.
 
== Гл. таксама ==
* [[Род Вернікоўскіх]]
{{зноскі}}