Розніца паміж версіямі "Львоўская вобласць"

== Геаграфія ==
Львоўская вобласць размешчана ў межах [[Валынскае ўзвышша|Валынскага]] і [[Падольскае ўзвышша|Падольскага ўзвышшаў]]. На поўдні — адгор'і [[Усходнія Карпаты|Усходніх Карпат]] (найвышэйшы пункт вобласці — гара [[Пікуй]]). [[Карысныя выкапні]]: [[нафта]], прыродны газ, буры і каменны вугаль, [[азакерыт]], [[сера]], калійная і кухонная солі, будаўнічыя матэрыялы. Крыніцы мінеральных вод (больш за 100) і тарфяная лекавая гразь. Клімат умерана кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −4 °C да −6 °C, ліпеня 13-18 °C. [[ападкі|Ападкаў]] ад 650 мм да 1000 мм (у гарах) за год. Галоўныя рэкі: [[Днестр]], [[Заходні Буг]] (басейн р. Вісла), [[Стыр]] (басейн р. Прыпяць). Глебы пераважна шэрыя і цёмна-шэрыя ападзоленыя, [[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]], перагнойна-карбанатныя, у далінах рэк алювіяльна-лугавыя. Каля 1/3 тэрыторыі займаюць лясы (дуб, граб, бук, хвоя), горныя лугі, балоты. Запаведнік Расточча.
 
== Вядомыя асобы ==
 
* [[Іозеф Людвіг Раабэ]] — швейцарскі матэматык
 
== Рэлігія ==
53 686

правак