Розніца паміж версіямі "Прыпяцкае Палессе"

др
 
 
== Геалагічная будова ==
У тзктанічных адносінах цэнтральная і ўсходняя часткі Прыпяцкага Палесся прымеркаваны да [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]], часткова — да [[Палеская седлавіна|Палескай седлавіны]]. Асадкавы чахол у Прыпяцкім прагіне (магутнасць пераважна 1,5—2,6 км) утвораны адкладамі верхнегаверхняга пратэразою, палеазою, мезазою і кайназою, сярод якіх больш развіты верхнедэвонскія саляносныя тоўшчы; на Палескай седлавіне (магутнасць 0,4—0,6 км) пераважна складзены з парод верхняга пратэразою, мелу, палеагену і неагену.
 
Чацвярцёвыя адклады (магутнасць 10—20 м на поўдні і ў цэнтры, 50—70 м на поўначы, да 80—100 м на захадзе) — азёрныя, балотныя, алювіяльныя, эолавыя, водна-ледавіковыя. [[Марэна]] бярэзінскага зледзянення трапляецца на паўночным усходзе, дняпроўскага і сожскага — на крайнім паўночным захадзе. На невялікіх плошчах (у раёне г. [[Горад Столін|Столін]], в. [[Глушкавічы]] Лельчыцкага раёна Гомельскай вобл.) і на асобных фрагментах рачных далін на паверхню выходзяць дачацвярцёвыя адклады.