Палац віцэ-адміністратара (Гродна): Розніца паміж версіямі

Гродна
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Палац віцэ-адміністратара''' - трохпавярховы будынак, які знаходзіцца на адрасе: горад Г...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:58, 30 жніўня 2017

Палац віцэ-адміністратара - трохпавярховы будынак, які знаходзіцца на адрасе: г. Гродна, вуліца М. Горкага, 2/2. Будынак мае гісторыка-культурную каштоўнасць і ў розныя часы быў вядомы як палац віцэ-адміністратара, кватэра паўнамоцнага расійскага пасла, дом Дзяконскага, палац Валіцкага, архірэйскі дом, будынак Медінстытута. Пабудаваны ў стылі класіцызм.

Гісторыя

У сярэднія вякі вучастак, на якім стаіць палац, прымыкаў да Віленскага тракта. Мяркуецца, што тут знаходзілася царква св. Мікалая, якая была прыходскім храмам фальварка і вёскі Гарадніцы. У 1560 годзе яна згадваецца ўжо як каталіцкі касцёл. Да сярэдзіны ХVIII ст. ад храма застаўся толькі крыж і могілкі.

Уласна будынак быў пабудаваны ў 1776-1793 гадах як частка раёна Гарадніцы архітэктарам І. Мёзерам. Падвальна паверх выкарыстоўваўся пад гаспадарчыя патрэбы, верхні трэці (18 пакояў) - пад пасольства. У хуткім часе палац быў перададзены каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім падскарбію А. Дзяконскаму. У 1797 годзе будынак апынуўся ва ўласнасці вядомага навукоўца, авантурыста і філантропа Міхала Валіцкага, а перад вайной 1812 года у палацы квартэраваў Данскі казачы корпус Мацвея Платава. Пасля акупацыі горада французамі тут знаходзіўся штаб французкай арміі. У 1849 годзе дом быў праданы Леапольдам Валіцкім праваслаўнаму ведамству, у чыёй уласнасці будынак знаходзіўся амаль сто гадоў. Тут знаходзіліся духоўная кансісторыя, жытло для святароў, архірэйская рэзідэнцыя. У Архірэйскім доме была царква Святога Іаана Прадцечы, у 1875 годзе яна была асвечана ў гонар Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана ды Яўстафія. Таксама ў доме дзейнічалі Сафійскае брацтва і царкоўна-археалагічны камітэт, а пазней музей (у 1911 годзе яго старшынёй быў І. Глебаў, а загадчыкам "древнехранилища" - К. Міхалоўскі) і навуковы цэнтр. У 1901 годзе ў палацы працавала іконная школа Постнікава і Струпінскага. У 1919 годзе ў доме знаходзілася Беларуская вайсковая камендатура, а ў 1921 годзе - беларуская гімназія. У савецкі час у будынку знаходзіліся пераважна навучальныя ўстановы: у 1946 годзе - дом піянераў, з 1947 годзе, а з 1952 года пасля рэканструкцыі - медінстытуту. У 2009 годзе будынак быў вернуты царкоўным уладам, па сеняшні час працягваецца маштабная рэстаўрацыя.

Архітэктура

Палац - помнік архітэктуры ранняга класіцызму. Будынак трохпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучаны неглыбокім рызалітам, крапаваным буйнымі лапаткамі, і завершаны прамавугольным франтонам. Палац мае калідорную планіроўку. На першым паверсе захаваліся цыліндрычныя сляпенні з распалубкамі. Інтер'ер будынка зменены. Перад палам і па яго баках быў разбіты парк рэгулярнай планіроўкі, цяпер парк часткова адноўлены.

Літаратура

  • Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. 370 с. ISBN 978-93-61617-77-8.
  • Гродно. Энциклопедический справочник Белорус. Сов. Энцикл. / И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. 438 с.