Вышыўка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JAnDbot (размовы | уклад)
др робот добавил: bg, es, fi, it, pt, ru, scn, uk
Малюнак з дзіцем
Радок 1:
[[Выява:Дзіця ў вышыванцы.jpg|thumb|300px|right|Беларускае дзіця ў вышыванцы]]
[[image:Cross_stitch_embroidery.jpg|thumb|150px|right|Элемент вышыванага дыванка]]
'''Вышыўка''', від [[народнае дэкаратыўнае мастацтва|народнага дэкаратыўнага мастацтва]]; [[арнамент]] або малюнак, вытканы ўручную (звычайнымі або спецыяльнымі іголкамі, часам кручком і інш.) ці машынным спосабам на тканінах, карунках, скуры. Матэрыялам служылі ільняныя, баваўняныя, ваўняныя, зрэдку шаўковыя ніткі, бліскаўкі і інш. Гістарычна для беларускіх тэрыторый характэрна ўжыванне ў вышыўцы чырвоных, сініх, чорных ([[забалаць]], [[горынь]], [[блахва]]), белых ([[белка]]) колераў, хоць у залежнасці ад рэгіёна Беларусі каларыстыка вышывак можа адрознівацца. Для [[накладная вышыўка|накладной вышыўкі]] (аплікацыі) ужываліся шнур, тасьма, стужкі, кавалкі каляровых тканін, скура і інш. Вышыўкай аздаблялі жаночае (кашулі, галаўныя ўборы, фартухі, зрэдчас - спадніцы і гарсеты) і мужчынскае (кашулі, шыйныя хусткі) адзенне, суконную і аўчынную вопратку, рэчы дэкаратыўна-абрадавага і бытавога прызначэння ([[ручнік|ручнікі]], абрусы, навалочкі, посцілкі і інш.).
 
Радок 5:
 
== Гісторыя вышыўкі ==
[[image:Cross_stitch_embroidery.jpg|thumb|150px|rightleft|Элемент вышыванага дыванка]]
 
Узнікненне вышыўкі адносіцца да эпохі першабытнай культуры і звязана з шыццём адзення са скураў жывёл. Матэрыялам для вышыўкі ў розныя часы былі жылы жывёлаў, натуральныя ці афарбаваныя ніці ільну, канопляў, бавоўны, шоўку, воўны, а таксама перліны і каштоўныя камяні, бусы і бісер, ракушкі, залатыя і медныя бляшкі, манеты. Вышыўка цесна звязана з бытам, працай, прыродай і, такім чынам, заўсёды адлюстоўвала мастацкія густы і ўяўленні, выяўляла нацыянальную своеасаблівасць і майстэрства кожнага народа.
 
Радок 15:
 
== Роля вышыўкі ==
 
У другой палове [[XIX стагодддзе|XIX]] - пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] вышыванне на Беларусі было адным з пашыраных заняткаў, а вышыўка - развітым і папулярным відам народнага мастацтва. Тканіны, арнаментаваныя вышыўкай, узорным [[ткацтва|ткацтвам]], былі абавязковым атрыбутам традыцыйных абрадаў сямейнага і каляндарнага цыклаў. У той ці іншай ступені тэхнікай вышыўкі валодала кожная жанчына, тым больш што ў асобных месцах вышыўка была адзіным ці пераважным (у параўнанні з ткацтвам) спосабам аздаблення і арнаментацыі тканін. Вышыванне здаўна лічылася ў беларусаў адным з неабходных заняткаў жанчыны (асабліва дзяўчыны-нявесты), хоць і з пэўнымі узроставымі абмежаваннямі. Жанчына ў замужжы прысвячала рукадзеллю не так шмат увагі - перш за ўсё з-за адсутнасці вольнага часу. Вышыванне было заняткам дзяўчыны ў той перыяд яе жыцця, калі ўсе намаганні і думкі скіроўваліся на [[вясельны куфар]], на тое, каб назапасіць патрэбную колькасць рытуальных прадметаў, як след падрыхтавацца да сямейнага жыцця. Прыкладна з 12-15-гадовага ўзросту дзяўчына пачынала засвойваць працэс арнаментацыі іголкай. Першыя ўрокі браліся ў маці, чым забяспечвалася бесперапынная перадача традыцый, неабходных рамесніцкіх навыкаў. Вышывалі дома, вышывалі і на вячорках, асабліва ўзімку, чаргуючы шытво і прадзіва з танцамі, спевамі ды жартамі.