Свята-Георгіеўская царква (Львоў): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Царква святога вялікапакутніка Георгія Пераможца''' ў Львове (вул. Караленка, 3) == Гісторыя ...
(Няма розніцы)

Версія ад 16:05, 3 красавіка 2007

Царква святога вялікапакутніка Георгія Пераможца ў Львове (вул. Караленка, 3)

Гісторыя будаўніцтва

Файл:RusCerkov Lvov.jpg
Руская царква ў Львове

Будаўніцтва царквы Святога Георгія ў Львове займалася Буковинская кансісторыя Румынскай праваслаўнай царквы, якая займалася ў часы Аўстра-Венгерскай імперыі справамі ўсёй праваслаўнай царквы ў Галіцыі. У 1856 г. на вуліцы Францысканскай (зараз Караленка) ёю быў набыты значны зямельны ўчастак з двума хатамі. У 1895 г. быў зацверджаны праект будаўніцтва праваслаўнага храма і царкоўнай хаты, выкананы архітэктарам Густавам Захсам з Вены.

1 верасня 1897 быў закладзены краевугольны камень пад храм і пачата яго будаўніцтва. У гэтым жа, 1897 годзе быў арганізаваны будаўнічы камітэт, у які ўвайшоў у якасці царкоўнага апякуна Міхаіл Грушеўскі, прафесар Львоўскага універсітэта, вядомы украінскі гісторык. Будаўніцтва ад закладкі падмурка да яго поўнага завяршэння вёў архітэктар Вінцэнт Раўскі. Асвячэнне храма адбылося 14 кастрычніка 1901 года. Унутранае ўбранне царквы святога Георгія было выканана венскімі і мясцовымі львоўскімі майстрамі. Каляровыя вітражныя вокны ў металічнай аправе для храма вырабіла і ўсталявала венская фірма "Ціролер глясмалерай анштальт". Гэтая ж фірма выканала мазаічную ўстаўку над галоўным уваходам. Чатырохярусны іканастас усталявалі венскія майстра: сталярную частку і разьбу іканастаса рабіў Карл Вормунд, усе абразы пісаў Фрыдрых фон Шылер. Эскізы паліхраміі, як і ўсяго мастацкага афармлення інтэр'еру, вырабіў венскі мастак Карл Ёбст, майстэрскім афармленнем кіраваў асабіста аўтар будаўнічага праекту Густаў Захс. Званы для храма адлівала фірма Карла Швабе. З сямі званоў чатыры мелі надпіс на румынскай мове, тры - на ўкраінскай.

У 1902 г. у храме ўсталяваны дзве памятныя табліцы, на чым настойвала царкоўнае кіраўніцтва ў Чарнаўцах. Першая - у памяць 50-летняга юбілею ўсшэсця на трон аўстра-венгерскага імператара Франца-Іосіфа - на румынскай, нямецкай і ўкраінскай мовах; другая - пасля асвячэння храма - на румынскай і ўкраінскай. Абедзве табліцы вырабіў з мармура львоўскі скульптар Людвіг Тырович, які вырабіў да гэтага каменны пасад у храме.

Архітэктура

Храм пабудаваны ў рамана-візантыйскім стылі, мае пяць купалаў. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалася адмысловага абпалу чырвоная цэгла і часаны белы камень, прывезены з Цярнопальшчыны. Аснову кампазіцыі храма складае грэцкі крыж. Цэнтральны аб'ём царквы ўвянчаны купалам візантыйскай формы. Галоўны фасад упрыгожаны вежамі, якія служаць званіцамі. Па архітэктурным рашэнні царква святога Георгія нагадвае семінарскі храм ў рэзідэнцыі чарнавіцкага мітрапаліта (аўтар праекту Іосіф Глаўня). У аналагічнай будаўнічай тэхніцы пабудаваны і царкоўная двухпавярховая хата, якая прымыкае да храма. Царква святога Георгія Пераможца і царкоўная хата складаюць адзіны ансамбль і прызнаюцца адным з лепшых узораў стылю гістарызму ў сакральнай архітэктуры Украіны.

Прававое становішча

Яшчэ ў 1862 году аўстрыйскі ўрад вызначыў будучаму праваслаўнаму храму "права публічнасці (грамадзянства)", але ніколі не прызнаваў правы прыходу. Аднак храм вёў метрычныя кнігі ўсіх праваслаўных, народжаных у Галічыне. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі храм са ўсёй яго маёмасцю знаходзіўся ў вядзенні Румынскага рэлігійнага фонду, а затым, у выніку дзеянняў вернікаў і судоў перайшоў у юрысдыкцыю спачатку Польскага ўрада, а затым Польскай праваслаўнай царквы. C 1924 храм прыналежыў рускаму праваслаўнаму прыходу, большасць вернікаў якога былі галіцкімі русафіламі (у тым ліку стараста прыходу Сямён Бендасюк), а частка - эмігрантамі з Расіі. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца ў вядзенні Рускай праваслаўнай царквы, з 1990 - у вядзенні яе самакіравальнай часткі, Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага патрыярхата). У храме некалькі пасляваенных гадоў служыў протапрэсвітэр Гаўрыіл Кастэльнік, забіты украінскімі нацыяналістамі ў 1948 годзе.

Святыні

У храме захоўваюцца часціцы машчэй святой вялікапакутніцы Варвары, прэпадобных айцоў Кіева-Пячэрскіх, прэпадобнага Іова (ігумена Пачаеўскага), Іоасафа Белгарадскага, Кукшы Адэскага. У храме знаходзіцца таксама копія абраза "Ціхвінская-Слёзатачывая", написаная і асвячоная на Афоне, якая была перададзена ад рускіх пустэльнікаў Расійскаму імператарскаму консульству ў Львове. Змешчаны ў храме образ у 1997 годзе рашэннем Святога Сінода Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага патрыярхата) быў прызнаны цудатворным.

Сучаснае становішча

Настаяцелем храма Святога вялікапакутніка Георгія Пераможцы з 1978 з'яўляецца протапрэсвітэр Васіль Асташэўскі. З 1992 года, як і некалі, храм становіцца кафедральным і зараз адзіным рускім праваслаўным храмам у Львове. З таго жа года на Львоўскай кафедры знаходзіцца епіскап Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага патрыярхата) Аўгустын (Маркевич). Пры царкве знаходзіцца рэдакцыя епархіяльнай газеты "Святло Праваслаўя", дзейнічае філіял Свята-Ціханаўскага багаслоўскага інстытута, місіянерскі аддзел, моладзевае праваслаўнае братэрства, скаутская арганізацыя, бібліятэка. Набажэнства праводзіцца на царкоўнаславянскай мове, пропаведзі чытаюцца на рускай і ўкраінскай мовах. Тэрыторыя храма прымыкае да будынка львоўскага Рускага культурнага цэнтра імя Пушкіна.

Спасылкі

Катэгорныя:Храмы Украіны