Свята-Георгіеўская царква (Львоў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
[[Выява:RusCerkov_Lvov.jpg|thumb|right|200px|Руская царква ў Львове]]
Будаўніцтва царквы Святога Георгія ў [[Львоў|Львове]] займалася БуковинскаяБукавінская кансісторыя Румынскай праваслаўнай царквы, якая займалася ў часы Аўстра-Венгерскай імперыі справамі ўсёй праваслаўнай царквы ў Галіцыі. У [[1856]] г. на вуліцы Францысканскай (зараз Караленка) ёю быў набыты значны зямельны ўчастак з двума хатамі. У [[1895]] г. быў зацверджаны праект будаўніцтва праваслаўнага храма і царкоўнай хаты, выкананы архітэктарам Густавам Захсам з Вены.
 
[[1 верасня]] [[1897]] быў закладзены краевугольны камень пад храм і пачата яго будаўніцтва. У гэтым жа, [[1897]] годзе быў арганізаваны будаўнічы камітэт, у які ўвайшоў у якасці царкоўнага апякуна [[Міхаіл Грушеўскі]], прафесар Львоўскага універсітэта, вядомы украінскі гісторык. Будаўніцтва ад закладкі падмурка да яго поўнага завяршэння вёў архітэктар Вінцэнт Раўскі. Асвячэнне храма адбылося [[14 кастрычніка]] [[1901]] года. Унутранае ўбранне царквы святога Георгія было выканана венскімі і мясцовымі львоўскімі майстрамі. Каляровыя вітражныя вокны ў металічнай аправе для храма вырабіла і ўсталявала венская фірма "Ціролер глясмалерай анштальт". Гэтая ж фірма выканала мазаічную ўстаўку над галоўным уваходам. Чатырохярусны іканастас усталявалі венскія майстра: сталярную частку і разьбу іканастаса рабіў Карл Вормунд, усе абразы пісаў Фрыдрых фон Шылер. Эскізы паліхраміі, як і ўсяго мастацкага афармлення інтэр'еру, вырабіў венскі мастак Карл Ёбст, майстэрскім афармленнем кіраваў асабіста аўтар будаўнічага праекту Густаў Захс. Званы для храма адлівала фірма Карла Швабе. З сямі званоў чатыры мелі надпіс на румынскай мове, тры - на ўкраінскай.