Сумская вобласць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
→‎Геаграфія: арфаграфія
Радок 51:
 
== Геаграфія ==
Большая частка вобласці знаходзіцца ў межах [[Прыдняпроўская нізіна|Прыдняпроўскай нізіны]], крайняя паўночная частка — у межах [[Палеская нізіна|Палескай нізіны]], на ўсходзе і паўночным усходзе — адгор'і [[Сярэднярускае ўзвышша|Сярэднярускага ўзвышша]]. Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну, падзеленую шырокімі далінамі рэк, ярамі і бэлькамі. Максімальная вышыня 226 м. Клімат умерана кантынентальны. Зіма халодная, лета ўмерана спякотнае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −7,9 °C на поўначы да −7,1 ° С на паўднёвым захадзе, ліпеня ад 18,4 °C на поўначы да 19,9 °C на паўднёвым усходзе. [[ападкі|Ападкаў]] 550—600 мм на поўначы і 450 мм на поўдні ў год (максімум летам). Працягласць [[вегетацыйны перыяд|вегетацыйнага перыяду]] (з тэмпературай вышэй за 10 ° С) 144—161 сут. Рэкі належаць басейну [[Дняпро|Дняпра]] і пераважна з'яўляюцца яго левымі прытокамі. Найбольш значныя з іх — [[рака Дзясна|Дзясна]] з [[Рака СоймСейм|СоймамСеймам]], [[рака Сула|Сула]], [[рака Псёл|Псёл]], [[Ворскла]]. У далінах рэк — азёры-старыцы і балоты; ёсць шмат штучных сажалак. У паўднёвай лесастэпавай частцы пераважаюць [[чарназём|чарназёмныя глебы]] (малагумусавыя тыповыя лёгка-і сярэднесугліністыя і ападзоленныя чарназёмы), у паўночнай палескай — [[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]]. Пад лясамі і хмызнякамі занята 17 % тэрыторыі, у паўночных раёнах пераважаюць змяшаныя лясы (сасна, бяроза, дуб), у цэнтральным і паўднёвым раёнах — астраўныя лясы (пераважна з ліпы, клёна, ясеня; сустракаюцца дубовыя гаі).
 
== Вядомыя асобы ==