Якуб Наркевіч-Ёдка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 46:
| вучоная ступень ={{Навуковая ступень|доктар|медыцыны|}}, {{Навуковае званне||0}}
 
| дата нараджэння =8.1.1848
| месца нараджэння =[[вёска Турын]] ([[Пухавіцкі раён]])
| дата смерці =19.12.1905
| месца смерці =
| пахаваны =
Радок 64:
| Rodovid=
}}
'''Якуб Наркевіч-Ёдка''' ({{ДН|8|1|1848}}, [[мястэчка]] [[Аграгарадок Турын|Турын]], цяпер [[аграгарадок]]<ref>[http://www.levonevski.net/pravo/normreg2009/num01/d01050.html Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 23.01.2009 №  142 «О преобразовании деревни Турин Туринского сельсовета в агрогородок»] {{ref-ru}}</ref> [[Пухавіцкі раён|Пухавіцкага раёна]] — {{ДС|19|12|1905}}) — беларускі [[фізік]], медык, біёлаг. Доктар медыцыны ([[1893]]), [[прафесар]] ([[1900]]), член-карэспандэнт [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]] ([[1889]]).
 
Належаў да старажытнага шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў гербу «Ліс».
Радок 71:
Скончыў [[Мінская губернская гімназія|Мінскую гімназію]] ([[1865]]), працягваў навучанне ў [[Парыж]]ы, [[Фларэнцыя|Фларэнцыі]], [[Вена|Вене]].
 
У [[1872]]  г. у маёнтку Атонава (сёння [[вёска Сінячова]] ў [[Капыльскі раён|Капыльскім раёне]]) пабудаваў метэаралагічную станцыю (у [[1888]] годзе перанес яе ў маёнтак [[Наднёман]], цяпер вёска [[Уздзенскі раён|Уздзенскага раёна]]). У 1881  г. стаў членам [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]]<ref>[http://rodvzv.ru/activities/articles/pozabytye-dostizheniya-nauki-chast-1.html Позабытые достижения науки]</ref>.
 
З [[1890]] года супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў [[Пецярбург]]у.
 
Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, [[1891]]), але не запатэнтаваў вынаходніцтва.<ref>[http://www.pogoda.by/press-release/allrel.html?from=14&page=113 160 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі] на [http://www.pogoda.by Гідраметцэнтр Беларусі]</ref> Існуе дакумент, які пацвярджае прыярытет Я. Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве — пратакол паседжання Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы ([[1898]]). У ім азначаецца, што О. Лоджу ''«належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў, калі мы не пажадаем дайсці да Наркевіча-Ёдкі, …які двума-трыма гадамі раней выканаў у Вене вельмі цікавыя перадачы са [[Шпуля індуктыўнасці|шпуляй]] Румкарфа (праўда можа быць, без выразнага ўсведамлення ролі электрамагнітных хваляў у гэтых доследах)»''<ref>''Дасько, А. Д.'' [http://www.bspu.unibel.by/teacher/dasko/iodka.htm Я. А. Наркевіч-Ёдка] // Асновы радыётэхнікі. Фізічны факультэт, кафедра інфарматыкі і асноў электронікі [[БДПУ імя Максіма Танка]]</ref>.
 
Апроч таго, зрабіў значныя адкрыцці ў галіне метэаралогіі (вымярэнне хуткасці руху аблокаў, вільготнасці глебы і інш.), за што ўзнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства. Адкрыў у сваім маёнтку санаторый, распрацаваў метады лячэння нервовых захворванняў электрычным токам, метад электраграфіі для дыягностыкі захворванняў, выкарыстоўваў лячэнне [[кумыс]]ам, лячэнне [[святло]]м, гімнастыку, мясцовыя мінеральныя воды.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
* ''Екатерина Соболева''. [http://rodvzv.ru/activities/articles/pozabytye-dostizheniya-nauki-chast-1.html Позабытые достижения науки] //rodvzv.ru
 
{{DEFAULTSORT:Наркевіч-Ёдка Я}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Турыне, Пухавіцкі раён]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фізікі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай біялогіі]]