Харавыя водарасці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16:
'''Ха́равыя водарасці, харафіты, лучыцы''' (''Charophyta'') — [[аддзел, біялогія|аддзел]] ніжэйшых раслін.
 
Выдзяляюць 1 клас, 1 парадак, 2 сямействы (нітэлавыя і харавыя), 6 родаў, каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. Паходзяць, магчыма, ад [[зялёныя водарасці|зялёных водарасцей]]. Вядомы з [[сілур]]у. Утвараюць вялікія зараснікі на заіленых і пясчаных грунтах у прэсных [[вадаём]]ах і апрэсненых участках [[мора]]ў. На Беларусі 15 відаў з родаў нітэла, нітэлопсіс і [[хара (водарасць)|хара]].
 
Шматклетачныя кусцістыя [[водарасці]] знешне падобныя да некаторых вышэйшых раслін ([[рагаліснік]], [[хвошч]]). [[Слаявіна]] вышынёй 20—30 см, часам да 1—2 м, прымацаваная да субстрату рызоідамі. Бакавыя галіны размешчаны кальчакамі на шматклетачных вузлах. Міжвузеллі з адной доўгай [[Клетка|клеткі]], якая можа абрастаць карой з вузкіх клетак. Абалонкі клетак часам абвапнаваныя. [[Хларапласты]] зялёныя, маюць [[хларафіл]]ы a і b, караціноіды, запасное рэчыва — [[крухмал]]. Размнажэнне [[Вегетатыўнае размнажэнне|вегетатыўнае]] і палавое ([[аагамія]]).