Музыка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
!8-21век
Адхілена апошняя 1 змена (178.121.170.225) і адноўлена версія 2285940 Dziva4ok
Радок 5:
Як самастойны від [[мастацтва]] музыка зарадзілася яшчэ ў першабытным грамадстве. Музычная культура першых цывілізацый свету ([[Егіпет]], [[Месапатамія]], [[Індыя]], [[Кітай]], [[Грэцыя]]) характарызавалася дзейнасцю прафесійных музыкантаў, якія выступалі пры дварах мясцовых кіраўнікоў, падчас грамадскіх святкаванняў, масавых абрадавых дзействаў.
 
У эпоху [[Сярэднявечча]] для музыкі былі характэрны строгая традыцыйнасць, кананічнасць, калектыўнасць, слабае выяўленне індывідуальнага пачатку. У эпоху [[Адраджэнне|Адраджэння]] ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе на аснове ідэалогіі [[гуманізм]]у расквітнела свецкае мастацтва, якое вызначалася большай свабодай ад кананічных нормаў, узрастаннем творчай індывідуальнасці. У гэтым плане вельмі цікава [[Музычнае мастацтва Вялікага княства Літоўскага|музычнае мастацтва Вялікага княства Літоўскага]]. На працягу [[17 ст.|17]]—[[20 ст.]] кампазітарская творчасць развівалася пад уплывам і ў рэчышчы розных мастацкіх стыляў, кірункаў — [[барока]], [[класіцызм]], [[ракако]], [[рамантызм]], [[Рэалізм, мастацтва|рэалізм]], [[імпрэсіянізм]], [[авангардызм]] і інш. Атрымалі шырокае распаўсюджанне опера і балет. З сярэдзіны [[19 ст.]] у [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]] фарміруецца новы музычна-тэатральны жанр [[аперэта]]; у прафесійнай творчасці выдзяляецца самастойная лінія «лёгкай» (побытавай, танцавальнай) музыкі, нараджаецца забаўляльная эстрадная музыка. Найбольш яркімі, таленавітымі кампазітарамі 18-2120 ст. з'яўляліся [[І. С. Бах]], [[В. А. Моцарт]], [[Л. ван Бетховен]], [[Ф. Шапэн]], [[Ф. Ліст]], [[Э. Грыг]], [[Дж. Вердзі]], [[Дж. Пучыні]], [[Р. Вагнер]], [[П. Чайкоўскі]], [[С. Рахманінаў]], [[Р. Штраус]], [[Г. Малер]], [[І. Стравінскі]], [[А. Шонберг]], [[Бенджамін Брытэн|Б. Брытэн]], [[С. Пракоф'еў]], [[Дз. Шастаковіч]], [[Л. Бернстайн]], [[Дж. Гершвін]]. У 20 ст. узніклі і атрымалі шырокае распаўсюджанне такія новыя музычныя кірункі, плыні, віды мастацтва, як [[джаз]], [[рок-музыка]], [[папулярная музыка|поп-музыка]].
 
== Гл. таксама ==