Гедзімінавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
[[Альгерд]] аддаў [[Полацк]] свайму старэйшаму сыну [[Андрэй Альгердавіч|Андрэю]], а яшчэ чацвёра [[Альгердавічы|Альгердавічаў]] атрымалі княствы ў [[Бранск]]у, [[Кіеў|Кіеве]], [[Чарнігаў|Чарнігаве]] і [[Ратна|Ратне]] (апошняе княства вылучана са складу [[Валынь|Валыні]]). [[Кейстут]] для сваіх сыноў вылучыў часткі ўласных уладанняў: [[Гродна]] і [[Берасце]] (пазней [[Кейстутавічы]] валодалі і Новагародкам). З сыноў [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонта]] старэйшы, [[Міхаіл Нарымонтавіч|Міхаіл]], захаваў за сабой бацькоўскі [[Пінск]]. Астатнім яго сынам дасталіся [[Белз]] на захадзе Валыні, [[Старадуб]] на Севершчыне (былой частцы [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскага княства]]) і правы на тыя вотчыны, якія Нарымонт атрымаў ад [[Вялікі Ноўгарад|Вялікага Ноўгарада]]. Сыны [[Яўнут Гедзімінавіч|Яўнута]] захавалі [[Заслаўскае княства]], а іх нашчадкі праз шлюб набылі яшчэ і [[Мсціслаўскае княства]].
 
Вынікам рускай палітыкі Гедзіміна стала хрышчэнне большасці яго нашчадкаў ў [[праваслаўе]]. Паступова яны пранікаліся мясцовымі інтарэсамі сваіх княстваў і практычна цалкам русіфікаваліся, таму часта у крыніцах называліся «рускімі князямі» і «русінамі». Некаторыя з Гедзімінавічы па розных прычынах выказвалі сімпатыі да [[Вялікае княства Маскоўскае|Вялікага княства Маскоўскага]] — асноўнага канкурэнта ВКЛ ў падпарадкаванні княстваў колішняй [[Русь|Русі]] і выяджалі туды часовы або заставаліся там на заўсёды. Часова ў Маскву выязджалі Яўнут Гедзімінавіч, [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]], [[Дзмітрый Альгердавіч|Дзмітрый]] і [[Свідрыгайла Альгердавіч]]ы, а [[Патрыкей Нарымонтавіч]] з двума малодшымі сынамі, [[Фёдар Патрыкеевіч|Фёдарам]] і [[Юрый Патрыкеевіч|Юрыем]], увогуле застаўся там назаўсёды. Абодва Патрыкеевічы зрабіліся потым важнымі маскоўскімі баярамі. Ад Фёдара пайшоў род князёў [[Хаванскія|Хаванскіх]], а ад Юрыя — князёў [[Патрыкеевы]]х, якія пазней падзяліліся на князёў [[Галіцыны]]х і [[Куракіны]]х (гэтыя роды пакінулі значны адбітак у гісторыі Расіі). Старэйшы сын Патрыкея, [[Аляксандр Патрыкеевіч Старадубскі|Аляксандр Старадубскі]], застаўся ў ВКЛ, у кан.пачатку 1415 ст. ён быў пераведзены са Старадуба ў [[КарэцКорац]] на Валыні. Яго нашчадкі ўтварылі род князёў [[Карэцкія|Карэцкіх]].
 
Пераемнікам Альгерда ў выніку жорсткай міжусобнай барацьбы стаў яго сын ад другой жонкі ([[Ульяна Аляксандраўна Цвярская|Ульяны Цвярской]]) [[Ягайла]]. У 1386 г. ён быў абраны каралём Польшчы пад імем Уладзіслава II. Велікакняжацкую пасаду Ягайла перадаў малодшаму брату [[Скіргайла Альгердавіч|Скіргайлу]], але ў 1392 г. сын Кейстута [[Вітаўт]] дамогся таго, што Ягайла прызнаў яго вялікім князем. Пасля Крэўскай уніі 1385 на змену русізацыі прыйшла паланізацыя Гедзімінавічаў, якая адбывалася на працягу двух наступных стагоддзяў. Пасля смерці Вітаўта у 1430 г. вялікім князем стаў самы малодшы сын Альгерда — [[Свідрыгайла]]. Ён спрабаваў апірацца на прыхільнікаў незалежнасці і рускага вектара палітыкі, але пацярпеў паражэнне. Яго канкурэнт — брат Вітаўта [[Жыгімонт Кейстутавіч]], працягваў прапольскую палітыку.
 
[[Альгердавічы]] і [[Кейстутавічы]] карысталіся, апроч герба «[[Герб Калюмны|Калюмны]]», агульнадзяржаўным гербам «[[Герб Пагоня|Пагоня]]» (Уладзіслаў- Ягайла унёс яго і ў дзяржаўны герб Польшчы побач з традыцыйным белым арлом). Пазней іх нашчадкі пачалі ўжываць «Пагоню» ў якасці родавага герба. «Пагоня» стала і эмблемай дынастыі [[Ягелоны|Ягелонаў]], заснаванай сынамі Ягайлы ад шлюбу з княжной [[Соф'я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]] -- [[Уладзіслаў Варненчык|Уладзіславам]] і [[Казімір Ягелончык|Казімірам]]. Прадстаўнікі іншых галін Гедзімінавічаў працягвалі існавацьдзейнічалі побач з Ягелонамі як найвышэйшая арыстакратыя.
 
{{Дынастыя Гедымінавічаў}}