Розніца паміж версіямі "Візантыя"

Аб’ём не змяніўся ,  12 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(fixed iw)
[[Image:Візантыя550.png|thumb|350px|right|Заходняя і Усходняя Рымскія імперыі (~[[550]])]]
 
=== Познеантычны пэрыядперыяд ===
Візантыйскае [[грамадства]] ў [[4 стагоддзе|4]]-[[6 стагоддзе|6]] стагоддзях дэманстравала значна большую стабільнасць антычных формаў жыцця, чым насельніцтва заходняй часткі Рымскай імперыі, якая перажывала ўнутраны крызіс і адначасова мусіла супрацьстаяць нападам [[варвары|варвараў]]. Візантыя змагла свой крызіс пераадолець. Для гэтага было некалькі прычын. Тутэйшыя [[правінцыя|правінцыі]] былі больш шчыльна населеныя, і іх [[эканоміка]] не трымалася толькі на працы [[раб]]оў. Дзяржава яшчэ з часоў [[Канстанцін І Вялікі|Канстанціна І Вялікага]] намагалася прывязаць жыхароў да зямлі, каб забяспечыць апрацоўку надзелаў, ад якіх у [[казна|казну]] паступалі [[падатак|падаткі]], а ў войска правізія. Акрамя гэтага, захаваўся шматлікі слой вольных земляробаў з дробнай зямельнай маёмасцю. Таму тут змяншэнне колькасці ваеннапалонных не спрычыніла такога глыбокага эканамічнага заняпаду, як на захадзе. У Візантыі была гусцейшая сетка гарадскіх пасяленняў, ад дробных мястэчкаў аграрнага характару да значных рамесніцкіх цэнтраў, якія забяспечвалі ўсю імперыю, важных портаў ці скрыжаванняў наземных гандлёвых шляхоў, стотысячных гарадоў, якім былі, напрыклад, [[Канстантынопаль]], [[Антыёхія]] ці [[Александрыя]] ў [[Егіпет|Егіпце]]. У Візантыі захавалася інтэнсіўнае рамесніцтва і гандаль, развівалася палітычнае жыццё і культура. Гэта, натуральна, вяло да паглыблення адрозненьняў паміж захадам і ўсходам.