Інфарматыка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Інфарма́тыка''' (параўн. {{lang-de|Informatik}}, {{lang-fr|Informatique}}, {{lang-en|computer science - кампутарныя навукі}} - у…'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Інфарма́тыка''' (параўн. {{lang-de|Informatik}}, {{lang-fr|Informatique}}, {{lang-en|computer science - кампутарныя навукі}} - у ЗША, {{lang-en|computing science - вылічальная навука}} - у Вялікабрытаніі) - гэта [[навука]] пра метады атрымання, назапашвання, захоўвання, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання [[Інфармацыя|інфармацыі]]. Яна ўлучае дысцыпліны, якія нейкім чынам датычаць апрацоўкі інфармацыі ў [[Вылічальная машына|вылічальных машынах]] і вылічальных сетках: як [[Абстракцыя|абстрактныя]], накшталт аналізу [[алгарытм]]аў, гэтак і даволі пэўныя, напрыклад, распрацоўка [[Мовы праграмавання|моў праграмавання]].
{{Пачатак цытаты|крыніца=[[Дэйкстра, Эдзгер Вібе|Эдзгер Дэйкстра]]}}Інфарматыка не больш навука пра кампутары, чым астраномія - навука пра тэлескопы.{{Канец цытаты}}
Паводле [[Тэза Чэрча - Цьюрынга|тэзетэзы Чэрча - Цьюрынга]], усе вядомыя тыпы [[Вылічальная машына|вылічальных машын]] якасна эквівалентныя ў сваіх магчымасцях: любое дзеянне, выканальнае на адной вылічальнай машыне, таксама выканальна і на іншай. Тэзу часам падаюць як падмуркавы прынцып інфарматыкі, звяртаючы адмысловую ўвагу на [[Машына Цьюрынга|машыну Цьюрынга]] і машыну [[Архітэктура фон Нэймана|фон-нэйманаўскай архітэктуры]], бо яны маюць відавочнае падабенства з большасцю сучасных [[кампутар]]аў. У межах сучаснай інфарматыкі навукоўцы вывучаюць таксама і іншыя тыпы машын, не толькі практычна здзейсныя (такія, як [[Паралельныя кампутары|паралельныя]] і [[Квантавы кампутар|квантавыя кампутары]]), але і адмыслова абстрактныя матэматычныя мадэлі (да прыкладу, РАМ-машына, якая мае бясконцы лік [[рэгістр]]аў).
 
Тэмамі даследаванняў у інфарматыцы з'яўляюцца пытанні: што можна, а што нельга рэалізаваць у праграмах і базах дадзеных ([[тэорыя вылічальнасці]] і [[штучны інтэлект]]), якім чынам можна вырашаць спецыфічныя вылічальныя і інфармацыйныя задачы з максімальнай эфектыўнасцю ([[алгарытмы + базы дадзеных]]), у якім выглядзе варта захоўваць і аднаўляць інфармацыю спецыфічнага тыпу ([[структуры і базы дадзеных]]), як праграмы і людзі павінны ўзаемадзейнічаць адзін з адным ([[карыстацкі інтэрфейс]] і мовы праграмавання і [[паданне ведаў]]) і да т.п.
Радок 101:
}}
* Глушкоў В. М. Беспапяровая інфарматыка. - М.: Навука, 1978.
 
{{Навука}}
{{computer-sci-stub}}
{{Software Engineering}}
 
[[Катэгорыя:Інфарматыка|*]]