Залацістыя водарасці: Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Каля 120 [[Род, біялогія|родаў]]. Больш за 400 [[Від, біялогія|відаў]]. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах; характэрны для кіслых вод сфагнавых [[Балота|балот]]; жывуць у [[мора]]х і салёных [[Возера|азёрах]], зрэдку ў [[Глеба|глебе]]. [[Планктон]]ныя, эпіфітныя, [[бентас]]ныя арганізмы. З'яўляюцца важным звяном трафічнага цыкла [[вадаём]]аў (першасныя прадуцэнты арганічных рэчываў). На [[Беларусь|Беларусі]] 21 род, каля 50 відаў, напр., гіялобрыян, дынобрыян, кефірыян, маламонас, сінура, стэнакалікс, ураглена, [[урагленопсіс]], [[хрызідаліс]], тылахрызіс і інш.
 
Аднаклетачныя, каланіяльныя, радзей шматклетачныя арганізмы рознай формы. Рухомыя, плаваюць свабодна або прымацоўваюцца. [[Колер]] залаціста-жоўты, часам буравата-зялёны, радзей зеленавата-жоўты з-за [[хларафіл]]у, жоўтых [[пігмент]]аў (караціноідаў, фукаксанціну). [[Клетка|Клеткі]] рознай формы, аднаядравыя, без цвёрдай абалонкі, некаторыя ў крэменязёмным лускавінкавым панцыры з іголкамі, шыпамі або ў «хатцы» (своеасаблівы панцыр). Маюць 1—2 (3—4) жгуцікі, скарачальныя вакуолі і вочка. Хларапластаў 1-2, пасценныя, карытападобныя. Запасныя рэчывы — хрызаламінарын і алей. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (зааспорамі, аўтаспорамі), палавое (іза-, гола-, аўтагамія). Большасць відаў [[аўтатрофы]], ёсць гетэратрофы. Пры неспрыяльных умовах утвараюць крамяністыя цысты.
 
Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (зааспорамі, аўтаспорамі), палавое (іза-, гола-, аўтагамія). Большасць відаў [[аўтатрофы]], ёсць гетэратрофы. Пры неспрыяльных умовах утвараюць крамяністыя цысты.
 
{{зноскі}}