Залацістыя водарасці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Таксон
| image file = Mikrofoto.de-Dinobryon_divergensSynura spp.jpg
| image title = Dinobryon divergens
| image descr = Залацістая каланіяльная водарасцьКалоніі ''Dinobryon divergens[[Synura]]''
| regnum = Храмісты
| parent = Ochrophyta
Радок 30:
'''Залацістыя водарасці''' (''Chrysophyceae'') — аддзел [[водарасці|водарасцей]]; прадстаўнікі [[фітапланктон]]у.
 
Каля 120 [[Род, біялогія|родаў]]. Больш за 400 [[Від, біялогія|відаў]]. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах; характэрны для кіслых вод сфагнавых [[Балота|балот]]; жывуць у [[мора]]х і салёных [[Возера|азёрах]], зрэдку ў [[Глеба|глебе]]. [[Планктон]]ныя, эпіфітныя, [[бентас]]ныя арганізмы. З'яўляюцца важным звяном трафічнага цыкла [[вадаём]]аў (першасныя прадуцэнты арганічных рэчываў). На [[Беларусь|Беларусі]] 21 род, каля 50 відаў, напр., гіялобрыян, [[дынобрыян]], кефірыян, маламонас, сінура, стэнакалікс, ураглена, [[урагленопсіс]], [[хрызідаліс]], тылахрызіс і інш.
 
Аднаклетачныя, каланіяльныя, радзей шматклетачныя арганізмы рознай формы. Рухомыя, плаваюць свабодна або прымацоўваюцца. [[Колер]] залаціста-жоўты, часам буравата-зялёны, радзей зеленавата-жоўты з-за [[хларафіл]]у, жоўтых [[пігмент]]аў (караціноідаў, фукаксанціну). [[Клетка|Клеткі]] рознай формы, аднаядравыя, без цвёрдай абалонкі, некаторыя ў крэменязёмным лускавінкавым панцыры з іголкамі, шыпамі або ў «хатцы» (своеасаблівы панцыр). Маюць 1—2 (3—4) жгуцікі, скарачальныя вакуолі і вочка. Хларапластаў 1-2, пасценныя, карытападобныя. Запасныя рэчывы — хрызаламінарын і алей.