Розніца паміж версіямі "Размовы пра Вікіпедыю:Спраўджванне правапісу"

няма тлумачэння праўкі
(Каб скончыць з гэтага боку)
:: Мяркую, што ваш метад гэта не "''па-нармальнаму проста''", а якраз наадварот. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 17:31, 5 Красавік 2009 (UTC)
:: Каб скончыць з гэтага боку (мы патрацілі цэлы дзень!!) -- падзяліце той слоўнік на дзве часткі, аформіце ў пакункі і заінсталюйце; пасля гэтага іх можна актываваць паводле актуальна правяранай літ. нормы. Бывае, вядома, і мяшаны тэкст, але гэтага ніякія існыя сродкі падтрымкі не вырашаюць, гэта толькі алгарытмічны модуль. Усё!! [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 17:40, 5 Красавік 2009 (UTC)
:::''/Даруйце, што працягваю, мне самому не дужа падабаецца/''
:::Я так і раблю, як вы кажаце. У мяне тры пакункі (наркамаўка, тарашкевіца і тарашкевіца лацінкай), у кожным прапісаная адпаведная лакаль (be-Cyrl-BY-1959acad, be-Cyrl-BY-tarask, be-Latn-BY-tarask). Я адначасова ўсе інсталюю, і магу ў залежнасці ад тэксту ў Tools - Extension Manager актываваць патрэбны слоўнік. Толькі я лічу, што ''па-нармальнаму'', гэта не ўключаць/адключаць слоўнікі, а ў вакне выбара мовы тэкста (Character - Language) са спісу выбраць "Belarusian (Academic)", "Belarusian (Taraškevica)" або "Belarusian Latn (Taraškevica)". А для гэтага неабходна, каб ООо ведаў што такія ''мовы'' бываюць. У саміх пакунках такія назвы прапісаць немагчыма, можна толькі код be-BY і пад.
:::Таму я і распачаў усю гэту размову. Але я ўжо разабраўся. Дзякуй за ўвагу. Усё. --[[Удзельнік:Sp.Shut|Sp.Shut]] 18:53, 5 Красавік 2009 (UTC)
144

праўкі