Веспасіян: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{ДД}}
'''Ціт Флавій Веспасіян''' ({{lang-la|Titus Flavius Vespasianus}}; {{ДН|||9}} — {{ДС|||79}}) — рымскі імператар (69—79), заснавальнік [[дынастыя Флавіяў|дынастыі Флавіяў]].
 
Першы імператар, што паходзіў з нязнатнай сям’і. У часы імператарства [[Калігула|Калігулы]] быў ваенным трыбунам у Фракіі, потым квестарам, а пасля прадстаўніком вышэйшай судовай улады. У 51 быў прызначаны консулам, пазней намеснікам у Афрыцы. Пры імперагарах [[Клаўдзій|Клаўдзіі]] і [[Нерон]]е займаў вышэйшыя пасады ў магістратуры і камандаванні. У 66 Нерон прызначыў яго галоўнакамандуючым рымскага войска ў [[Палесціна|Палесціне]]. Пасля звяржэння Нерона прысягнуў на вернасць са сваім войскам спачатку [[Гальба|Гальбе]], а пасля яго забойства — [[Атон, імператар рымскі|Атону]]. Аднак пасля смерці апошняга (69) егіпецкія войскі абвясцілі Веспасіяна імператарам. Будучы імператарам, ён уключыў многіх прадстаўнікоў правінцыяльнай знаці ў сенат і распаўсюдзіў на іх шэраг правоў рымскага і лацінскага грамадзянства, умацоўваў сацыяльную базу рабаўладальніцкай імперыі, траціў вялікія сродкі на ўзвядзенне манументальных грамадскіх будынкаў. Пасля смерці ў 79 пакінуў двух сыноў, [[Ціт]]а і [[Даміцыян]]а, якія таксама былі імператарамі.<ref name="СкТв">Скарына Ф.: Творы… С. 173.</ref>